апартаме́нты, -аў, адз. апартаме́нт, -а, М -нце, м.

Вялікія раскошныя пакоі; кватэра.

|| прым. апартаме́нтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апарта́ме́нты, -таў (ед. апарта́ме́нт м.) апарта́ме́нты

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апартаме́нты, ‑аў; адз. апартамент, ‑а, М ‑нне, м.

Уст., часам іран. Вялікія раскошныя пакоі. Ленін, калі гэта трэба было, прымаў і ў пышных дзяржаўных апартаментах. «Маладосць». Мацвей Давідзюк вадзіў мяне па не вельмі раскошных апартаментах рэдакцыі. Сабаленка.

[Ад фр. appartement — памяшканне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АПАРТАМЕ́НТЫ

(ад франц. appartement кватэра),

група жылых і дапаможных пакояў, вылучаных у адзін комплекс для пражывання пэўнай асобы; уключалі прыхожую, спальню, гардэроб, кабінет або будуар, парадную залу і інш. Пашыраны з 16 ст. ў палацах Італіі і Францыі. На Беларусі апартаменты былі ў магнацкіх рэзідэнцыях 17—18 ст. У 19 — пач. 20 ст. апартаменты ствараліся ў дамах секцыйнага і блакіраванага тыпаў. У наш час апартаментамі называюць і вял. багатае памяшканне.

т. 1, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апартаме́нты

(фр. appartement = кватэра)

1) вялікае раскошнае памяшканне, пакоі;

2) іран. кватэра, пакой.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

апартаме́нты

(фр. appartement = кватэра)

1) вялікае раскошнае памяшканне, пакоі;

2) іран. кватэра, пакой.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

апарта́мент

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апарта́мент апарта́менты
Р. апарта́мента апарта́ментаў
Д. апарта́менту апарта́ментам
В. апарта́мент апарта́менты
Т. апарта́ментам апарта́ментамі
М. апарта́менце апарта́ментах

Іншыя варыянты: апартаме́нт.

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апартаме́нт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. апартаме́нт апартаме́нты
Р. апартаме́нта апартаме́нтаў
Д. апартаме́нту апартаме́нтам
В. апартаме́нт апартаме́нты
Т. апартаме́нтам апартаме́нтамі
М. апартаме́нце апартаме́нтах

Іншыя варыянты: апарта́мент.

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

апарта́мент апарта́мент, -та м.;

апарта́менты мн., ирон., шутл. апарта́менты, -таў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

apartment [əˈpɑ:tmənt] n.

1. AmE кватэ́ра з не́калькіх пако́яў

2. пако́й, памяшка́нне

3. BrE pl. apartments апартаме́нты;

the royal apartments карале́ўскія апартаме́нты

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)