апара́тная, -ай, мн. -ыя, -ых, ж.

Памяшканне, у якім устаноўлена апаратура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апара́тная

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
ж. -
Н. апара́тная апара́тныя
Р. апара́тнай апара́тных
Д. апара́тнай апара́тным
В. апара́тную апара́тныя
Т. апара́тнай
апара́тнаю
апара́тнымі
М. апара́тнай апара́тных

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апара́тная сущ. аппара́тная

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апара́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да апарата, звязаны з апаратам (у 1 знач.).

2. у знач. наз. апара́тная, ‑ай, ж. Памяшканне, дзе размешчана апаратура. Апаратная тэлецэнтра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аппара́тная сущ. апара́тная, -най ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апара́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. апара́тны апара́тная апара́тнае апара́тныя
Р. апара́тнага апара́тнай
апара́тнае
апара́тнага апара́тных
Д. апара́тнаму апара́тнай апара́тнаму апара́тным
В. апара́тны (неадуш.)
апара́тнага (адуш.)
апара́тную апара́тнае апара́тныя (неадуш.)
апара́тных (адуш.)
Т. апара́тным апара́тнай
апара́тнаю
апара́тным апара́тнымі
М. апара́тным апара́тнай апара́тным апара́тных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прагра́мна-апара́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прагра́мна-апара́тны прагра́мна-апара́тная прагра́мна-апара́тнае прагра́мна-апара́тныя
Р. прагра́мна-апара́тнага прагра́мна-апара́тнай
прагра́мна-апара́тнае
прагра́мна-апара́тнага прагра́мна-апара́тных
Д. прагра́мна-апара́тнаму прагра́мна-апара́тнай прагра́мна-апара́тнаму прагра́мна-апара́тным
В. прагра́мна-апара́тны (неадуш.)
прагра́мна-апара́тнага (адуш.)
прагра́мна-апара́тную прагра́мна-апара́тнае прагра́мна-апара́тныя (неадуш.)
прагра́мна-апара́тных (адуш.)
Т. прагра́мна-апара́тным прагра́мна-апара́тнай
прагра́мна-апара́тнаю
прагра́мна-апара́тным прагра́мна-апара́тнымі
М. прагра́мна-апара́тным прагра́мна-апара́тнай прагра́мна-апара́тным прагра́мна-апара́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прыёмна-апара́тны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. прыёмна-апара́тны прыёмна-апара́тная прыёмна-апара́тнае прыёмна-апара́тныя
Р. прыёмна-апара́тнага прыёмна-апара́тнай
прыёмна-апара́тнае
прыёмна-апара́тнага прыёмна-апара́тных
Д. прыёмна-апара́тнаму прыёмна-апара́тнай прыёмна-апара́тнаму прыёмна-апара́тным
В. прыёмна-апара́тны (неадуш.)
прыёмна-апара́тнага (адуш.)
прыёмна-апара́тную прыёмна-апара́тнае прыёмна-апара́тныя (неадуш.)
прыёмна-апара́тных (адуш.)
Т. прыёмна-апара́тным прыёмна-апара́тнай
прыёмна-апара́тнаю
прыёмна-апара́тным прыёмна-апара́тнымі
М. прыёмна-апара́тным прыёмна-апара́тнай прыёмна-апара́тным прыёмна-апара́тных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«ДЫВАНЫ́ БРЭ́СТА»,

адкрытае акцыянернае таварыства ў г. Брэст. Пачало дзейнічаць у 1960 як Брэсцкі дывановы камбінат. У 1970 на базе дывановага камбіната і Брэсцкай суконнай ф-кі створана дыванова-суконнае аб’яднанне. З 1984 дывановае вытв. аб’яднанне. З 1993 сучасная назва. У «Д.Б.» ўваходзяць прадзільная і ткацка-аддзелачная ф-кі. Працуе на мясц. і прывазной сыравіне. Асн. прадукцыя (1997): апаратная пража розных відаў (чысташарсцяная, паў шарсцяная і інш.), жакардавыя дываны і дывановыя вырабы.

Да арт. «Дываны Брэста». Дыван «Беларусь». Мастак А.​Гаўрыленка.

т. 6, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАЛЯВА́НЫЯ О́РГАНЫ,

выдзеленыя з арганізма жывёл і чалавека (донара ці трупа) часткі цела, змешчаныя ў штучнае пажыўнае асяроддзе, дзе часова захоўваюць асн. функцыянальныя ўласцівасці. Нарыхтоўку І.о. робяць у спецыялізаваных мед. установах; створаны банкі І.о., тыпіраваныя па імуналагічнай сумяшчальнасці. Існуюць розныя метады кансервавання І.о.: замяшчальны (прапусканне крыві ці спец. раствору праз орган — апаратная перфузія); прыгнечання абмену рэчываў (ахаладжэнне да 0 °C у вадкім і цвёрдым асяроддзі, замарожванне); камбінаваны (штучная дастаўка ці зніжэнне патрэбнасці органа ў кіслародзе і пажыўных рэчывах). Ізалююць цэлыя органы (ныркі, печань, сэрца, канечнасць) і іх часткі (перыкард, клапаны сэрца, крывяносныя сасуды, нервы, кроў). Выкарыстоўваюцца ў эксперыментах у фізіялогіі, біяхіміі, паталогіі, для перасадкі органаў.

А.​С.​Леанцюк.

т. 7, с. 174

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)