анія́кі, -ая, -ае (разм.).

Зусім ніякі.

Доўга пра яго не было аніякіх звестак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анія́кі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. анія́кі анія́кая анія́кае анія́кія
Р. анія́кага анія́кай
анія́кае
анія́кага анія́кіх
Д. анія́каму анія́кай анія́каму анія́кім
В. анія́кага
анія́кі
анія́кую анія́кае анія́кіх
анія́кія
Т. анія́кім анія́кай
анія́каю
анія́кім анія́кімі
М. анія́кім анія́кай анія́кім анія́кіх

Крыніцы: prym2009, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анія́кі

займеннік, адмоўны, безасабовы

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. анія́кі анія́кая анія́кае анія́кія
Р. анія́кага анія́кай
анія́кае
анія́кага анія́кіх
Д. анія́каму анія́кай анія́каму анія́кім
В. анія́кага (адуш.)
анія́кі (неадуш.)
анія́кую анія́кае анія́кіх
анія́кія
Т. анія́кім анія́кай
анія́каю
анія́кім анія́кімі
М. анія́кім анія́кай анія́кім анія́кіх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

анія́кі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. займ. Зусім ніякі. Навокал не было аніякага гуку. Чорны. Некалькі дзён не было аб Ігнаце аніякіх чутак. Лынькоў.

2. у знач. прым. Вельмі дрэнны, нічога не варты. [Журавель:] — Шыя выгнута вужакай, Хараства ні ў чым няма І убор твой аніякі, І нягодная сама [Чапля]. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ані́, з часціцы ні пры дапамозе ўзмацняльнай часціцы а‑. З ані‑ ўтвораны словы аніякі, аніяк і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мале́йший превосх. ст. найме́ншы; са́мы малы́, са́мы нязна́чны; (при отрицании) нія́кі, анія́кі;

ни мале́йшего жела́ния, сомне́ния нія́кага (анія́кага) жада́ння, сумне́ння.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ані́кават ’дурнаваты, прыдуркаваты’ (Нас., Гарэц.). Магчыма, ад уласнага імя Ані́ка (параўн. Ані́ка‑во́ін пра чалавека, які выхваляецца, ад імя героя старажытнарускага падання, які, хвалячыся сваёю непераможнасцю, выклікае на паядынак Смерць і гіне ў баі з ёй (ССРЛЯ)). Грэч. ἀνίκητος ’непераможны’. Далейшае семантычнае развіццё ’хвалько, які гіне’ > ’прыдуркаваты’ цалкам магчыма; параўн. рус. дыял. ани́ка‑смотро́к — пра непрадбачлівага чалавека, ани́чка ’кплівая мянушка’ (СРНГ). Іншая магчымасць: сувязь з аніякі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урасці́, урасту, урасцеш, урасце; урасцём, урасцяце, урастуць; пр. урос, урасла, ‑ло; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Па меры росту пранікнуць углыб, прарасці ўнутр. Моладзь наўтыкала вярбовых калоў, і ўраслі яны ў зямлю, распусцілі вецце. Чарнышэвіч. Каб не засохнуць і прыносіць ураджай, .. [яблыні] неабходна было падняцца, урасці карэннем у гэтую глебу. Сяргейчык. / у перан. ужыв. Аднавяскоўцы ж кажуць інакш. Самусь, маўляў, урос у зямлю па калені, нішто яго не скруціць, не выкарчуе аніякі сівер. Б. Стральцоў.

2. перан. Арганічна, па меры развіцця, увайсці ў састаў чаго‑н. Наватарская па форме і зместу, паэма А. Куляшова «Сцяг брыгады» арганічна ўрасла ў нацыянальную літаратуру і фальклор, яна цесна звязана з рускай класікай. Гіст. бел. сав. літ.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Асесці, уехаць у зямлю. Хатка такая старая, што амаль па вокны ўрасла ў зямлю. Гаўрылкін. Кладка ўрасла ў зямлю, некалькі жэрдак зламалася, але хадзіць па ёй усё яшчэ было можна. Асіпенка. / у перан. ужыв. Як не ўрасці ў зямлю, Калі Чаўпе другі па-шчырасці: — Бач, гераініны пайшлі, Турбот хапіла вырасціць... Барадулін.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Зарасці, парасці. Урос пагорак жорсткаю травою. Вітка. Густа ўрасла лесам зямля. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)