аніхі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аніхі́я аніхі́і
Р. аніхі́і аніхі́й
Д. аніхі́і аніхі́ям
В. аніхі́ю аніхі́і
Т. аніхі́яй
аніхі́яю
аніхі́ямі
М. аніхі́і аніхі́ях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

аніхі́я

(ад гр. onyks, -ychos = ногаць)

захворванне ногцяў, паражэнне ногцевай пласцінкі, кораня ногця, ногцевага ложа (параўн. параніхія).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

параніхі́я

(ад пара- + аніхія)

запаленне мяккіх тканак, якія акружаюць ногаць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)