анімалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Мастак, жывапісец або скульптар, які паказвае ў сваіх творах жывёл.

|| ж. анімалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анімалі́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. анімалі́ст анімалі́сты
Р. анімалі́ста анімалі́стаў
Д. анімалі́сту анімалі́стам
В. анімалі́ста анімалі́стаў
Т. анімалі́стам анімалі́стамі
М. анімалі́сце анімалі́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

анімалі́ст м. анимали́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анімалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак або скульптар, які паказвае ў сваіх творах пераважна жывёл.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Анімаліст 1/345

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

анімалі́ст

(фр. animaliste, ад лац. animal = жывёла)

мастак або скульптар, які адлюстроўвае ў сваіх творах пераважна жывёл.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анимали́ст анімалі́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Свярчкоў М. (мастак-анімаліст) 1/345

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Сцяпанаў А. (мастак-анімаліст) 1/345

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ГРО́АТ (Grooth),

нямецкія жывапісцы, браты. Нарадзіліся ў г. Штутгарт, Германія.

Георг Крыстаф (10 ці 21.1.1716—28.9.1749). З 1743 прыдворны мастак у Пецярбургу. Аўтар вытанчаных партрэтаў у стылі ракако (конны партрэт Елізаветы Пятроўны з арапчанём; вял. кн. Пятра Фёдаравіча; абодва 1743). Іаган Фрыдрых (Іван Фёдаравіч; 1717—18.2.1801), пераважна анімаліст. Выкладаў у Пецярбургскай АМ (акад. з 1765). Яго барочныя кампазіцыі вызначаюцца стрыманым каларытам, падрабязнай дэталізацыяй («Папугаі», 1766, «Кот і мёртвы заяц», 1777).

т. 5, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)