антыфра́зіс

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. антыфра́зіс антыфра́зісы
Р. антыфра́зіса антыфра́зісаў
Д. антыфра́зісу антыфра́зісам
В. антыфра́зіс антыфра́зісы
Т. антыфра́зісам антыфра́зісамі
М. антыфра́зісе антыфра́зісах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АНТЫФРА́ЗІС (грэч. antiphrasis) у літаратуры, стылістычная фігура, ужыванне слова ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні. Часцей сустракаецца ў сатыр. творах, напр. у байцы К.​Крапівы «Мандат» пра асла гаворыцца: «Ну й розум. Вось дык галава!».

т. 1, с. 403

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антыфра́зіс

(гр. antiphrasis)

стылістычная фігура, якая заключаецца ў выкарыстанні слова ці выразу ў процілеглым, звычайна іранічным, значэнні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)