антыфашы́сцкі, -ая, -ае.

Накіраваны супраць фашызму.

А. рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антыфашы́сцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. антыфашы́сцкі антыфашы́сцкая антыфашы́сцкае антыфашы́сцкія
Р. антыфашы́сцкага антыфашы́сцкай
антыфашы́сцкае
антыфашы́сцкага антыфашы́сцкіх
Д. антыфашы́сцкаму антыфашы́сцкай антыфашы́сцкаму антыфашы́сцкім
В. антыфашы́сцкі (неадуш.)
антыфашы́сцкага (адуш.)
антыфашы́сцкую антыфашы́сцкае антыфашы́сцкія (неадуш.)
антыфашы́сцкіх (адуш.)
Т. антыфашы́сцкім антыфашы́сцкай
антыфашы́сцкаю
антыфашы́сцкім антыфашы́сцкімі
М. антыфашы́сцкім антыфашы́сцкай антыфашы́сцкім антыфашы́сцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

антыфашы́сцкі антифаши́стский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антыфашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць фашызму. Антыфашысцкі рух.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антыфашы́сцкі паліт. antifaschístisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

антыфашы́сцкі

(ад анты- + фашызм)

накіраваны супраць фашызму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Антыфашысцкі рух 1/370

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫФАШЫ́СЦКІ РУХ,

зарадзіўся на пач. 1920-х г. са з’яўленнем на паліт. арэне фашызму, актывізаваўся з усталяваннем фаш. рэжымаў у Германіі, Іспаніі і інш. краінах. Да пач. 2-й сусв. вайны прайшоў у сваім развіцці некалькі этапаў, узбагаціўся практыкай барацьбы супраць спроб фаш. пераваротаў у Аўстрыі і Францыі (1934), Іспаніі (1936—39). Тэарэт. асновы антыфашысцкага руху распрацаваны прадстаўнікамі камуністычных, сацыял-дэмакр., хрысц.-дэмакр. партый. Гэта дало магчымасць ужо ў канцы 1920-х г. прыпыніць пагрозу фашызму, арганізаваўшы адзіны пралет. фронт, які ў далейшым стаў апорай шырокага дэмакр. фронту з удзелам пэўных слаёў буржуазіі. VII Кангрэс Камінтэрна (1935) выпрацаваў тактыку адзінага Народнага фронту. Аднак сектанцтва, дагматычны падыход да развіцця антыфашысцкага руху кіраўніцтва СССР і КПСС, якое абвінаваціла с.-д. партыі ў т.зв. сацыял-фашызме, і іх рэакцыя ў адказ, курс СССР на супрацоўніцтва з фаш. Германіяй у 1939—41, рэпрэсіі ў адносінах да шэрагу кампартый (асабліва Польшчы і Германіі) перашкодзілі рэалізацыі ідэй Нар. фронту. Найб. развіцця антыфашысцкі рух дасягнуў у час 2-й сусв. вайны, калі асновай барацьбы супраць фашызму стала антыгітлераўская кааліцыя. Усюды разгарнуўся Рух Супраціўлення, які стаў працягам антыфашысцкага руху даваен. перыяду. Значны ўклад у антыфашысцкі рух зрабілі і патрыёты Беларусі, якія ва ўмовах жорсткага акупац. рэжыму стварылі разгалінаваную сетку патрыят. і антыфаш. падполля, прынялі актыўны ўдзел у арганізацыі і развіцці партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну (гл. таксама Антыфашысцкія арганізацыі на Беларусі, Патрыятычнае падполле на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну). Гэта дало магчымасць Беларусі стаць адной з членаў-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Пасля ваен.-паліт. разгрому асн. ачагоў фашызму (Германія, Італія, Японія) праблемы антыфашысцкага руху не былі зняты з парадку дня. У заканадаўстве шэрагу краін свету распрацаваны спец. законы, накіраваныя на забарону фашызму і ўмоў для яго дзейнасці, паколькі эканам., паліт., этн. і сац. ўмовы для адраджэння фаш. пагрозы захаваліся.

А.​А.​Чалядзінкі.

т. 1, с. 401

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ваўкавыскі антыфашысцкі камітэт 2/273

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Народны антыфашысцкі фронт (Германія) 3/441

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)