антрацы́тавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. антрацы́тавы антрацы́тавая антрацы́тавае антрацы́тавыя
Р. антрацы́тавага антрацы́тавай
антрацы́тавае
антрацы́тавага антрацы́тавых
Д. антрацы́таваму антрацы́тавай антрацы́таваму антрацы́тавым
В. антрацы́тавы (неадуш.)
антрацы́тавага (адуш.)
антрацы́тавую антрацы́тавае антрацы́тавыя (неадуш.)
антрацы́тавых (адуш.)
Т. антрацы́тавым антрацы́тавай
антрацы́таваю
антрацы́тавым антрацы́тавымі
М. антрацы́тавым антрацы́тавай антрацы́тавым антрацы́тавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

антрацы́тавы антроци́товый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антрацы́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да антрацыту. Антрацытавы пласт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антрацы́тавы Anthrazt-

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

антрацы́т, -у, Мы́це, м.

Лепшы гатунак каменнага вугалю, які мае чорны колер, яркі бляск, вызначаецца вялікай цеплаправоднасцю.

|| прым. антрацы́тавы, -ая, -ае і антрацы́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПЕНСІЛЬВА́НСКІ АНТРАЦЫ́ТАВЫ БАСЕ́ЙН.

На крайнім ПнУ ЗША (штат Пенсільванія); працяг Апалачскага вугальнага басейна. Пл. 45 тыс. км². Вугляносныя паклады ў сярэдне- і верхнекаменнавугальных адкладах. Разведаныя запасы 17,5 млрд. т. Антрацыт выяўлены ў 1762, інтэнсіўна распрацоўваецца з сярэдзіны 19 ст. Выяўлены 4 радовішчы. Здабыча адкрытым і падземным спосабамі. Цеплыня згарання 29—30 МДж/кг. Гал. цэнтры — Уілкс-Барэ, Скрантан.

т. 12, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антраци́товый антрацы́тавы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антрацы́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і антрацытавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

anthracitic

[,ænӨrəˈsɪtɪk]

adj.

антрацы́тавы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПЕНСІЛЬВА́НІЯ (Pennsylvania),

штат на ПнУ ЗША. Пл. 117,4 тыс. км². Нас. 12001,5 тыс. чал. (1998). Адм. ц.г. Гарысберг. Вял. гарады і асн. прамысл. цэнтры: Філадэльфія, Пітсбург, Алентаўн, Эры. Большая ч. тэр. занята гарамі Апалачы (выш. да 979 м). На ПдУ частка Прыатлантычнай нізіны. Клімат умераны, вільготны. Сярэдняя т-ра студз. каля 0 °C, ліп. 21—25 °C. Ападкаў каля 1000 мм за год. Рэкі Агайо, Саскуэхана і Дэлавэр суднаходныя. На ПнЗ воз. Эры. Пад шыракалістымі і хваёвымі лясамі 6,8 млн. га. П. — адзін з найб. эканамічна развітых штатаў. Пераважае цяжкая прам-сць. Вял. значэнне маюць выплаўка чыгуну і сталі, здабыча каменнага вугалю (Пенсільванскі антрацытавы басейн), вытв-сць коксу і цэменту; развіты металаапрацоўка і машынабудаванне, суднабудаванне і рэактарабудаванне, вытв-сць разнастайнага, у т. л. навук. абсталявання, эл.-тэхн. і радыёэлектронная; нафтаперапрацоўчая, хім., фармацэўтычная, сілікатна-керамічная, трыкат., швейная, тэкст., дрэваапр., біятэхналагічная, шкляная, буд. матэрыялаў прам-сць. У сельскай гаспадарцы найб. развіты малочная жывёлагадоўля і птушкагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1999): буйн. раг. жывёлы — 1700, свіней — 1100, авечак — 83; курэй — 28,5 млн., бройлераў — 135,2 млн. Вырошчваюць кукурузу, пшаніцу, кармавыя травы, бульбу, тытунь, агародніну. Садоўніцтва (яблыкі, персікі), вінаградарства. Прамысл. вырошчванне грыбоў. Марское рыбалоўства. Турызм у 1996 прынёс даход у 13,1 млрд. дол. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі, авіяцыйны. Гал. марскі порт Філадэльфія.

Найб. стараж. мясц. насельніцтва — індзейскае племя алганкінаў. У пач. 17 ст. першыя еўрапейцы (галандцы і англічане) заснавалі тут гандл. факторыю. У 1638 шведы і фіны стварылі на тэр. П. сваю калонію, якая ў 1655 далучана да галандскіх Новых Нідэрландаў. У 1664 захоплена англічанамі. У 1681 У.​Пен атрымаў ад караля Карла II ва ўладанне вял. тэр. ў Паўн. Амерыцы, на якой заснаваў калонію пад назвай П. (павінна была стаць узорам хрысц. грамадства). Яна мела сваю канстытуцыю і забяспечвала свабоду веравызнання. Пасля 1682 у П. пачалі перасяляцца англ. квакеры, валійцы, чл. ням. пратэстанцкіх сектаў, з 18 ст.шатл., ірл. і ням. лютэране. У час вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 П. — цэнтр патрыят. руху. Адзін з 13 штатаў-заснавальнікаў ЗША. У 19 ст. пасля адкрыцця на яе тэр. радовішчаў вугалю і ў 1859 нафты пачала хутка развівацца.

т. 12, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)