АНТАНІ́НЫ

(Antonini),

дынастыя рымскіх імператараў, якая правіла ў 96—192. Назва ад імя імператара Антаніна Пія. Заснавальнік дынастыі — Нерва [96—98].

Да Антанінаў належалі: Траян [98—117], Адрыян [117—138], Антанін Пій [138—161], Марк Аўрэлій [161—180] і яго суправіцель Луцый Вер [161—169], Камод [180—192]. Часы праўлення Антанінаў лічацца «залатым векам» імперыі. Для іх характэрны спалучэнне манархіі і свабоды, эканам. і культ. развіццё правінцый, буд-ва новых гарадоў, пераможныя войны, раздача рым. грамадзянства і інш.

т. 1, с. 380

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Антані́на

назоўнік, уласны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. Антані́на Антані́ны
Р. Антані́ны Антані́н
Д. Антані́не Антані́нам
В. Антані́ну Антані́н
Т. Антані́най
Антані́наю
Антані́намі
М. Антані́не Антані́нах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)