Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
засма́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Прыгатаваць для яды смажаннем. Засмажыць гусака. □ Антаніна Міхайлаўна засмажыла грыбы, шчодра заправіла іх смятанай.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яхі́дны, ‑ая, ‑ае.
Каварны, хітры, з’едлівы. — А якая яна [настаўніца] — прыгожая? — запытала малодшая пападзянка, Антаніна, болей жывая і яхідная.Колас.Мо не чапаць гэтага яхіднага, злога чалавека?Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэміро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
Разм. Прэмія, прэміравальныя грошы, рэчы і пад. — Ведаем, хоча ў стаханаўкі папасці і ўсю прэміроўку сабе забраць, — пажартавала Антаніна.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБРА́МАВА (Антаніна Іванаўна) (н. 1.3.1926, с. Канскае Прыморскага краю),
бел. мастак у галіне маст. шкла. Скончыла Ленінградскае вышэйшае маст.-прамысл. вучылішча імя Мухінай (1953). З 1959 на Барысаўскім хрусталёвым з-дзе. Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНІ́НЫ (Antonini),
дынастыя рымскіх імператараў, якая правіла ў 96—192. Назва ад імя імператара Антаніна Пія. Заснавальнік дынастыі — Нерва [96—98].
Да Антанінаў належалі: Траян [98—117], Адрыян [117—138], Антанін Пій [138—161], Марк Аўрэлій [161—180] і яго суправіцель Луцый Вер [161—169], Камод [180—192]. Часы праўлення Антанінаў лічацца «залатым векам» імперыі. Для іх характэрны спалучэнне манархіі і свабоды, эканам. і культ. развіццё правінцый, буд-ва новых гарадоў, пераможныя войны, раздача рым. грамадзянства і інш.