антагані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Непрымірымы праціўнік.

|| ж. антагані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. антагані́сцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антагані́ст

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. антагані́ст антагані́сты
Р. антагані́ста антагані́стаў
Д. антагані́сту антагані́стам
В. антагані́ста антагані́стаў
Т. антагані́стам антагані́стамі
М. антагані́сце антагані́стах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

антагані́ст м. антагони́ст

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

антагані́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Непрымірымы праціўнік.

2. звычайна мн. (антагані́сты, ‑аў). Органы або рэчывы, функцыі і ўзаемадзеянні якіх процілеглыя адзін аднаму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антагані́ст м. Antagoníst m -en, -en

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

антагані́ст

(гр. antagonistes)

1) непрымірымы праціўнік;

2) мышца, якая дзейнічае ў процілеглым напрамку адносна другой мышцы (параўн. сінергіст);

3) біял. мікраарганізм, які тармозіць жыццядзейнасць іншых мікраарганізмаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

антагони́ст антагані́ст, -та м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

antagonist [ænˈtægənɪst] n. антагані́ст, непрыміры́мы праці́ўнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

antagonista

м. антаганіст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ТАРАНХАЯВА́ГАН,

у міфах іракезаў бог — сусветастваральнік і апякун палявання. T. і яго брат-антаганіст Тавіскаран (бог зімы, холаду і змроку) стваралі сусвет паводле ўласнага разумення: Т. — занадта добрым, яго брат — вельмі дрэнным. Гэта скончылася паядынкам, у якім Тавіскаран забіты. Т. перамог племя волатаў-людаедаў і вял. гарбуна Хадугону, які ўвасабляў хваробы і смерць.

т. 15, с. 435

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)