анкеры́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. анкеры́т
Р. анкеры́ту
Д. анкеры́ту
В. анкеры́т
Т. анкеры́там
М. анкеры́це

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

анкеры́т, -ту м., мин. анкери́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Анкерыт 1/348

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АНКЕРЫ́Т

(ад прозвішча аўстр. мінералога М.Анкера),

мінерал класа карбанатаў групы даламітаў Ca(Mg, Fe)[CO3]2. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі ромбаэдрычныя, агрэгаты зярністыя і шчыльныя. Колер белы, жаўтаваты, буры, ружовы, шэры і блакітны. Бляск шкляны. Цв. 3,5—4. Шчыльн. 3 г/см³. Тыповы мінерал у гідратэрмальных жылах поліметалічных радовішчаў, у жылах, звязаных з жал. рудамі, у асадкавых тоўшчах і інш. На Беларусі ёсць у адкладах валдайскай серыі дакембрыю.

т. 1, с. 373

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анкеры́т

(ад ням. M. Anker = прозвішча аўстр. мінералога 19 ст.)

мінерал класа карбанатаў, разнавіднасць даламіту белага або шэрага колеру са шкляным бляскам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

анкери́т мин. анкеры́т, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)