расійскі вучоны ў галіне анкахірургіі, адзін з заснавальнікаў сав. анкалогіі. Чл.-кар.АНСССР (1939). Акад.АМНСССР (1944). Герой Сац. Працы (1957). Скончыў Ваен.-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1899). У 1913—58 у Ін-це ўдасканалення ўрачоў у Пецярбургу (заг. кафедры), адначасова ў 1921—25 у 1-м Ленінградскім мед. ін-це. У 1926 заснаваў і ўзначаліў Ленінградскі анкалагічныін-т. Навук. працы па тэарэт., эксперым. і клінічнай анкалогіі, ваенна-палявой хірургіі, транспланталогіі, дэанталогіі, хірург. лячэнні туберкулёзу, язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі. Дзярж. прэмія СССР 1942. Ленінская прэмія 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЧЫЦ (Яўген Вітольдавіч) (н. 29.3.1880, Ташкент — 16.5.1950),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Чл.-кар.АН Беларусі (1947), д-рмед.н. (1927), праф. (1929). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1910). З 1926 у Мінскім мед. ін-це (з 1929 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні эндэмічнага валляка, злучэнні доўгіх трубчастых касцей, хірург. лячэнні спленамегалій і туберкулёзу лёгкіх. Упершыню на Беларусі зрабіў аперацыю на сэрцы (1927). Заснаваў Бел.анкалагічны дыспансер і валляковую станцыю (1934).