Андо́ра

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Андо́ра
Р. Андо́ры
Д. Андо́ры
В. Андо́ру
Т. Андо́рай
Андо́раю
М. Андо́ры

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АНДО́РА

(каталанскае, ісп. Andorra, франц. Andorre),

Княства Андора (каталанскае Principat d’Andorra, ісп. Principado de’Andorra, франц. Principauté d’Andorre), дзяржава на ПдЗ Еўропы ва ўсх. Пірэнеях паміж Іспаніяй і Францыяй. Пл. 465 км², нас. 64 тыс. чад. (1993). Сталіца — г. Андорала-Вела. Афіц. мова каталанская, выкарыстоўваецца таксама ісп. і французская. Насельніцтва: іспанцы (61%), андорцы (30%), французы (6%) і інш. Большасць вернікаў — католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 137 чал. на 1 км². У адм.-тэр. адносінах Андора падзяляецца на 7 абшчын. Афіцыйна Андора — суверэннае парламенцкае княства, фактычна — рэспубліка. Заканадаўчы орган — аднапалатны Ген. савет, які выбіраецца ўсеаг. прамым галасаваннем на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе Выканаўчы савет (урад) з 5 міністраў. Узбр. сіл не мае. Існуюць невял. паліцэйскія фарміраванні для аховы грамадскага парадку.

Прырода. Размешчана на паўд. схілах Пірэнеяў у даліне р. Валіра і яе прытокаў (бас. р. Эбра), акружанай гарамі выш. 800—2942 м. Шмат азёраў ледавіковага паходжання. Сярэднія т-ры студз. ў гарах -15 °C, у даліне Валіры і на Пд Андоры -2 °C, ліп. — да 20 °C, ападкаў 1000—2000 мм за год. Частыя засухі. Па схілах гор шыракалістыя (дуб, граб, бук, каштан; займаюць 30% тэр.) і ялова-піхтавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі. Карысныя выкапні: свінцовыя, жал. і сярэбраныя руды, шыферныя сланцы, каштоўныя і вырабныя камяні, ёсць мінер. воды.

Гісторыя. Першае ўпамінанне ў крыніцах адносіцца да 805. У сярэднія вякі тэр. Андоры — феад. ўладанне ў асн. графаў дэ Фуа і епіскапаў Урхельскіх; паводле пагаднення 1278 іх сумесны сюзерэнат. Пазней правы графаў дэ Фуа перайшлі да франц. каралёў. З 1419 дзейнічае Ген. савет — найстарэйшы (пасля ісландскага) парламент у Еўропе. У 1866 уведзена канстытуцыя, з 1867 улада епіскапа абмежавана. У жыцці і звычаях народа Андоры захоўваюцца перажыткі дафеад. і феад. адносін (абшчынная ўласнасць на зямлю, звычаёвае права і інш.). У 1933 уведзена ўсеагульнае выбарчае права для мужчын, у 1970 — і для жанчын. У 1981 падпісаны дэкрэт аб «рэформе інстытутаў» (раздзяленні ўлады), якім прадугледжана акрамя Ген. савета стварэнне Выканаўчага савета. Пасля парламенцкіх выбараў у 1992 Ген. савет і ўрад узначаліў лідэр рэфармістаў О.Рыба-Рэйг. На рэферэндуме ў сак. 1993 прынята новая канстытуцыя. 2.6.1993 падпісаны дагаворы аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве з Францыяй і Іспаніяй, якія першыя прызналі суверэнітэт Андоры. Да гэтага моманту, знаходзячыся пад двайным пратэктаратам Францыі і епіскапа Урхельскага, Андора плаціла ім абодвум сімвалічную даніну грашамі і натурай. Паліт. партыі: Саюз і прагрэс, Дэмакр. саюз і інш.

Гаспадарка. Аснова эканомікі — абслугоўванне турыстаў (больш за 10 млн. чал. штогод, 250 атэляў). Развіты лячэбна-аздараўленчы і горны турызм (асабліва лыжны). Бальнеалагічны цэнтр Андоры — г. Лес-Эскальдэс. Валавы ўнутр. прадукт — 760 млн. дол. (1992). Прадпрыемствы харчасмакавай (у т. л. тытунёвай), лёгкай прам-сці. ГЭС магутнасцю 26,5 МВт. Развіты саматужныя і дапаможныя промыслы — выраб сувеніраў, вытв-сць драўнянага вугалю, лесанарыхтоўкі. У сельскай гаспадарцы спалучаюцца пашавая жывёлагадоўля і земляробства. Разводзяць авечак (больш за 25 тыс. галоў). Пад с.-г. культурамі 4% тэр. краіны. Вырошчваюць ячмень, жыта, кукурузу, бульбу, агародніну, тытунь (20% пасяўной пл.), вінаград, аліўкавыя дрэвы. Транспарт аўтамабільны, аўтамагістралі злучаюць Андору з Іспаніяй і Францыяй. Экспарт: электраэнергія, свінцовая руда, воўна, аўчыны, тытунь, соль, керамічныя вырабы, драўняны вугаль. Імпарт: прамысл. і харч. тавары. Гал. знешнегандлёвыя партнёры — Францыя, Іспанія і Вялікабрытанія. Андораміжнар. фінансавы цэнтр. Грашовыя адзінкі — франц. франк і ісп. песета.

Ю.В.Ляшковіч (прырода, гаспадарка).

т. 1, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Андо́ра ж Andrra n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

андо́ра-ла-в’е́хскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. андо́ра-ла-в’е́хскі андо́ра-ла-в’е́хская андо́ра-ла-в’е́хскае андо́ра-ла-в’е́хскія
Р. андо́ра-ла-в’е́хскага андо́ра-ла-в’е́хскай
андо́ра-ла-в’е́хскае
андо́ра-ла-в’е́хскага андо́ра-ла-в’е́хскіх
Д. андо́ра-ла-в’е́хскаму андо́ра-ла-в’е́хскай андо́ра-ла-в’е́хскаму андо́ра-ла-в’е́хскім
В. андо́ра-ла-в’е́хскі (неадуш.)
андо́ра-ла-в’е́хскага (адуш.)
андо́ра-ла-в’е́хскую андо́ра-ла-в’е́хскае андо́ра-ла-в’е́хскія (неадуш.)
андо́ра-ла-в’е́хскіх (адуш.)
Т. андо́ра-ла-в’е́хскім андо́ра-ла-в’е́хскай
андо́ра-ла-в’е́хскаю
андо́ра-ла-в’е́хскім андо́ра-ла-в’е́хскімі
М. андо́ра-ла-в’е́хскім андо́ра-ла-в’е́хскай андо́ра-ла-в’е́хскім андо́ра-ла-в’е́хскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Андо́ра-ла-Ве́лья

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Андо́ра-ла-Ве́лья
Р. Андо́ры-ла-Ве́льі
Д. Андо́ры-ла-Ве́льі
В. Андо́ру-ла-Ве́лью
Т. Андо́рай-ла-Ве́льяй
Андо́рай-ла-Ве́льяю
М. Андо́ры-ла-Ве́льі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

АНДО́РА-ЛА-ВЕ́ЛА

(Andorra la Vella),

Андора, горад, сталіца Андоры. 20 тыс. ж. (1990). У Пірэнеях, самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1055 м над узр. м.), размешчана ў даліне р. Валіра. Вытв-сць тытунёвых вырабаў, сувеніраў. Турызм. Транспартны пункт на аўтамагістралі, якая злучае Іспанію і Францыю. Помнік архітэктуры «Дом Далін» (1580) — рэзідэнцыя ўрада.

т. 1, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Андо́ра-ла-Ве́ла ж Andrra la Vlla [v-] n - (горад, сталіца Андоры))

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Андо́рра Андо́ра, -ры ж.;

Кня́жество Андо́рра Кня́ства Андо́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

андо́рра-ла-вье́хский андо́ра-ла-в’е́хскі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Andorra

[ænˈdɔ:rə]

Андо́ра

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)