андара́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. андара́чны андара́чная андара́чнае андара́чныя
Р. андара́чнага андара́чнай
андара́чнае
андара́чнага андара́чных
Д. андара́чнаму андара́чнай андара́чнаму андара́чным
В. андара́чны (неадуш.)
андара́чнага (адуш.)
андара́чную андара́чнае андара́чныя (неадуш.)
андара́чных (адуш.)
Т. андара́чным андара́чнай
андара́чнаю
андара́чным андара́чнымі
М. андара́чным андара́чнай андара́чным андара́чных

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

андара́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да андарака. Андарачныя тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

андара́к, -а́, мн. -і, -о́ў, м.

Саматканая паласатая або ў клетку спадніца.

Святочны а.

|| прым. андара́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Андарак, паводле ДАБМ, існуюць формы: ондорак, андрак, андэрак, андзірак, андорак, андърак, аднарак, андарачак, андарачны, ст.-бел. индерак, индерочек (Мар. дыс.). Рус. зах. (смал., бранск.) андара́к, укр. палес. андарак (Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 121). Польск. (з XVI ст.) inderak; літ. andarõkas, inderõkas. Этымалогія не высветлена да канца. Рус. і ўкр. андарак можна лічыць запазычанымі з бел. Адносна беларускіх форм Міклашыч (Türk. El., 1, 248), Карскі (Белорусы, 175), Юргелевіч (Курс, 137) выказвалі думку пра цюркскае паходжанне; крыніцай тады было б тур. antars ’кароткае адзенне, якое носяць пад кафтанам’ (Радлаў, Опыт, 1, 237–238); да гэтага слова ўзыходзіць балг. антерия, мак. антерија, серб.-харв. антерија і інш. (БЕР, І, 12), адкуль бел. экзатызм антэрыя, укр. антерев. Але вывесці з цюркскага слова андарак нельга па фанетычных і семантычных матывах. Найбольш пашырана версія Даля аб нямецкай крыніцы слова: Unterrock. Яе трымаюць Фасмер, 1, 78; Брукнер, 192; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 22; Буга, 2, 222; Міклашыч, З; Рудніцкі 1, 24. Існуе таксама шмат варыянтаў тлумачэння канкрэтнага шляху нямецкага слова ў беларускую мову. Краўчук (Бел.-пол. ізал. 66) лічыць, што крыніцай была ніжненямецкая форма (напр., саксон. onderrock), што трапіла ў беларускую праз польск. ці балт. пасрэдніцтва. Пра рэалію гл. яшчэ Малчанава, Мат. культ., 136.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)