англе́з

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. англе́з англе́зы
Р. англе́за англе́заў
Д. англе́зу англе́зам
В. англе́з англе́зы
Т. англе́зам англе́замі
М. англе́зе англе́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

АНГЛЕ́З (франц. anglaise літар. англійская),

агульная назва нар. англійскіх танцаў, якія былі пашыраны ў краінах Еўропы ў 17—19 ст. Музыкай блізкія да экасеза, формай — да рыгадона. Многія кампазітары (І.​Фішэр, Ф.​Філідор, І.​С.​Бах) уключалі танцы тыпу англеза ў інстр. сюіты.

т. 1, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

англе́з

(фр. anglaise = англійская)

агульная назва англійскіх народных танцаў, якія распаўсюдзіліся ў 17—19 ст. у краінах Еўропы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАНТРДА́НС (франц. contredanse ад англ. country dance літар. вясковы танец),

старадаўні англійскі парна-масавы танец. Упершыню ўпамінаецца ў л-ры пад 1579. Выконваецца любой колькасцю пар, якія ўтвараюць круг або 2 процілеглыя лініі. Муз. памеры ​2/4 і ​6/8. У 18—19 ст. пашыраны ў Еўропе, у т. л. ў Расіі. Яго шматлікія разнавіднасці: кадрыля, гросфатэр, экасез, англез, тампет, лансье, катыльён, матрэдур і інш. Асн. рухі: слізготны крок, балансе, па дэ баск і інш. Мелодыі К. выкарыстоўвалі кампазітары як тэмы варыяцый, у балетах — як заключны нумар (Л.​Бетховен, Ж.​Ф.​Рамо і інш.). У 19 ст. страціў папулярнасць, але захаваўся ў нар. побыце (Англія, Шатландыя); у 20 ст. адраджаецца.

т. 8, с. 6

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)