анарэксі́я

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. анарэксі́я
Р. анарэксі́і
Д. анарэксі́і
В. анарэксі́ю
Т. анарэксі́яй
анарэксі́яю
М. анарэксі́і

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

anorexia (nervosa) [ˌænəˈreksiə(nɜ:ˈvəʊsə)] n. med. анарэ́ксія; адсу́тнасць апеты́ту

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

anorexia

[,ænəˈreksiə]

n.

анарэ́ксія f. (стра́та апэты́ту)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АПЕТЫ́Т (ад лац. appetitus жаданне),

эмацыянальнае выяўленне і адчуванне патрэбы чалавека ў ежы ўвогуле або ў асобных яе відах. У адрозненне ад пачуцця голаду звязаны з прыемнымі эмоцыямі і ўяўленнямі. Адбітак на яго (стымулявальны ўплыў або прыгнечанне) могуць накладваць нац. традыцыі, індывід. прывычкі і прыхільнасці, выгляд, пах, кампаненты, смакавыя якасці і спосабы падачы ежы. Фізіял. аснову апетыту складае ўмеранае ўзбуджэнне пэўных аддзелаў ц. н. с., што суправаджаецца слінацячэннем, выдзяленнем «запаляльнага» стрававальнага соку, узмацненнем перыстальтыкі стрававальна-кішачнага тракту. У аснове расстройстваў апетыту могуць ляжаць парушэнні рэжыму і ўмоў харчавання, рэзкія змены яго звыклага рацыёну, а таксама ўкладу жыцця, фіз. і нерв. ператамленне, захворванні і інш. фактары. У асобных выпадках яны могуць выклікаць поўную адсутнасць апетыту (анарэксія) ці неадольнае жаданне есці (булімія), што сведчыць пра неабходнасць мед. абследавання.

т. 1, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)