анані́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж. (разм., неадабр.).

Не падпісанае аўтарам пісьмо, якое паведамляе пра каго-н. нешта непрыемнае, крыўднае, выкрывае каго-н. і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

анані́мка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. анані́мка анані́мкі
Р. анані́мкі анані́мак
Д. анані́мцы анані́мкам
В. анані́мку анані́мкі
Т. анані́мкай
анані́мкаю
анані́мкамі
М. анані́мцы анані́мках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

анані́мка ж., разг. анони́мка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

анані́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

Пісьмо без подпісу, невядома кім напісанае. Ананімка — гэта паклёп, ясна, — пачырванеўшы ад абурэння так, нібы яго апарылі, сказаў Заранік. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анони́мка прост. анані́мка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

anonymous [əˈnɒnɪməs] adj. анані́мны;

an anonymous letter анані́мка;

an anonymous (telephone) call анані́мны звано́к

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

anonim

м.

1. ананім (чалавек);

2. ананімка (ліст);

złośliwy anonim — злая ананімка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

anonym

[ˈænənɪm]

n.

1) анані́м -а m

2) анані́мка f.

3) псэўдані́м -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)