анамалісты́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. анамалісты́чны анамалісты́чная анамалісты́чнае анамалісты́чныя
Р. анамалісты́чнага анамалісты́чнай
анамалісты́чнае
анамалісты́чнага анамалісты́чных
Д. анамалісты́чнаму анамалісты́чнай анамалісты́чнаму анамалісты́чным
В. анамалісты́чны (неадуш.)
анамалісты́чнага (адуш.)
анамалісты́чную анамалісты́чнае анамалісты́чныя (неадуш.)
анамалісты́чных (адуш.)
Т. анамалісты́чным анамалісты́чнай
анамалісты́чнаю
анамалісты́чным анамалісты́чнымі
М. анамалісты́чным анамалісты́чнай анамалісты́чным анамалісты́чных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Анамалістычны год 3/527

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АНАМАЛІСТЫ́ЧНЫ ГОД,

гл. ў арт. Год.

т. 1, с. 336

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕ́СЯЦ каляндарны, адзінка вымярэння прамежкаў часу ў розных каляндарных сістэмах.

Адрозніваюць М.: сінадычны (29,5306 сут) — перыяд змен фаз Месяца; сідэрычны (27,3217 сут) — перыяд абарачэння Месяца вакол Зямлі адносна зорак, трапічны (27,3216 сут) — перыяд вяртання Месяца да той самай даўгаты, анамалістычны (27,5546 сут) — прамежак часу, за які Месяц паслядоўна праходзіць праз перыгей сваёй арбіты; драканічны (27,2122 сут) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Месяца праз адзін і той жа вузел сваёй арбіты. Гл. таксама Год, Каляндар і арт. пра асобныя месяцы года.

т. 10, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГОД,

прамежак часу, блізкі па працягласці да перыяду абарачэння Зямлі вакол Сонца. У астраноміі вылучаюць: сідэрычны (зорны) год, які адпавядае аднаму бачнаму абароту Сонца па нябеснай сферы адносна нерухомых зорак, складае 365,2564 сярэдніх сонечных сут; трапічны год — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі цэнтра Сонца праз пункт веснавога раўнадзенства (365,2422 сут); анамалістычны год — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі праходжаннямі Сонца праз перыгей яго бачнай геацэнтрычнай арбіты (365,2596 сут); драканічны год — час, за які Сонца вяртаецца да таго ж (узыходнага і сыходнага) вузла арбіты Месяца на экліптыцы (346,620 сут); працягласць гэтых гадоў прыведзены для 1900; каляндарны год мае 365 сут для звычайных гадоў і 366 сут для высакосных гадоў; месячны год роўны 12 сінадычным месяцам (у сярэднім 354,367 сут).

т. 5, с. 320

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)