АНА́ДЫРСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,

на ПнУ Азіяцкай часткі Расійскай Федэрацыі, у бас. верхняга цячэння р. Анадыр. Даўж. каля 400 км. Пераважныя выш. 800—1100 м, найб. — да 1221 м. Складзена ў асноўным з базальтаў, андэзітаў, дацытаў. Пераважае хмызняковая і горная тундра. Аленевыя пашы.

т. 1, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ана́дырскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ана́дырскі ана́дырская ана́дырскае ана́дырскія
Р. ана́дырскага ана́дырскай
ана́дырскае
ана́дырскага ана́дырскіх
Д. ана́дырскаму ана́дырскай ана́дырскаму ана́дырскім
В. ана́дырскі (неадуш.)
ана́дырскага (адуш.)
ана́дырскую ана́дырскае ана́дырскія (неадуш.)
ана́дырскіх (адуш.)
Т. ана́дырскім ана́дырскай
ана́дырскаю
ана́дырскім ана́дырскімі
М. ана́дырскім ана́дырскай ана́дырскім ана́дырскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)