Анабас 1/309

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АНАБА́С, паўзун (Anabas testudineus),

рыба атрада акунепадобных. Водзіцца ў стаячых і слаба праточных вадаёмах Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі.

Даўж. да 25 см. Цела буравата-зялёнае, бруха жаўтаватае. Можа жыць без вады каля 8 гадзін. З дапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атм. паветрам з дапамогай спец. надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей. Драпежнік. Аб’ект мясц. промыслу, разводзяць у сажалках.

Анабас.

т. 1, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

анаба́с

(н.-лац. anabas)

рыба атрада акунепадобных, якая жыве ў прэсных вадаёмах Паўд. Азіі і Філіпінскіх астравоў; мае наджаберны орган для дыхання паветрам, калі прыходзіцца прасоўвацца па сушы пры перасыханні вадаёма.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паўзун (рыба), гл. Анабас

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)