Амідазы (ферменты) 10/490

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМІДА́ЗЫ,

ферменты класа гідралаз, якія каталізуюць расшчапленне рэчываў тыпу кіслотных амідаў з утварэннем аміяку. Пашыраны ў жывых арганізмах. У ліку амідазаў аспарагіназа (прэпарат выкарыстоўваецца ў медыцыне), глутаміназа, урэаза і інш.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аміда́зы

(ад аміды)

ферменты, якія змяшчаюцца ў тканках жывёл і раслін і прымаюць удзел у азоцістым абмене ў арганізме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аміда́за

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. аміда́за аміда́зы
Р. аміда́зы аміда́з
Д. аміда́зе аміда́зам
В. аміда́зу аміда́зы
Т. аміда́зай
аміда́заю
аміда́замі
М. аміда́зе аміда́зах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)