Амёбы 1/298—299; 4/322; 5/431; 8/428

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМЁБЫ

(Labosea),

клас прасцейшых. Трапляюцца ў прэсных, саленаватых, марскіх водах, часта ў прыбярэжным пяску, глебе; асобныя паразітуюць у кішэчніку жывёл і чалавека (напр., амёба дызентэрыйная Entamoeda histolytica), выклікаюць амёбіяз.

Цела 15 мкм — З мм, пастаяннай формы не маюць. Перамяшчаюцца з дапамогай часовых вырастаў (псеўдаподыяў). Хуткасць руху 0,5—3 мкм/мін. Маюць ядро, пульсуючую і стрававальную вакуолі. Жывяцца бактэрыямі, водарасцямі, прасцейшымі. Размнажаюцца бясполым спосабам (дзяленнем). У неспрыяльных умовах акругляюцца, укрываюцца 2-слаёвай шчыльнай абалонкай (інцыстуюцца).

Амёба.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ракавінныя амёбы

т. 13, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амё́ба

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. амё́ба амё́бы
Р. амё́бы амё́б
Д. амё́бе амё́бам
В. амё́бу амё́б
Т. амё́бай
амё́баю
амё́бамі
М. амё́бе амё́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыфлю́гія

‘аднаклетачны арганізм накшталт амёбы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыфлю́гія дыфлю́гіі
Р. дыфлю́гіі дыфлю́гій
Д. дыфлю́гіі дыфлю́гіям
В. дыфлю́гію дыфлю́гій
Т. дыфлю́гіяй
дыфлю́гіяю
дыфлю́гіямі
М. дыфлю́гіі дыфлю́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дыфлю́гія

‘аднаклетачны арганізм накшталт амёбы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыфлю́гія дыфлю́гіі
Р. дыфлю́гіі дыфлю́гій
Д. дыфлю́гіі дыфлю́гіям
В. дыфлю́гію дыфлю́гіі
Т. дыфлю́гіяй
дыфлю́гіяю
дыфлю́гіямі
М. дыфлю́гіі дыфлю́гіях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

амёбападо́бны, ‑ая, ‑ае.

1. Які падобны на амёбу, нагадвае амёбу.

2. у знач. наз. амёбападо́бныя, ‑ых. Атрад прасцейшых жывёл, да якога належаць амёбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́кавінны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ракавіны; зроблены з ракавіны (ракавін). Ракавінны вапняк. Ракавінная шкатулка.

2. Які мае ракавіну (у 1 знач.). Ракавінныя амёбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АДНАКЛЕ́ТАЧНЫЯ,

арганізмы, целы якіх складаюцца з адной клеткі. Існуюць 2 узроўні арганізацыі аднаклетачных: пракарыётны (бактэрыі і сіне-зялёныя водарасці) і эўкарыётны (зялёныя і інш. водарасці, прасцейшыя). У пракарыётаў няма дыферэнцыраванага клетачнага ядра, у эўкарыётаў яно ёсць і можа дзяліцца. Аднаклетачныя спалучаюць уласцівасці клеткі і самаст. арганізма. Маюць простую будову (хларэлы, амёбы) і складаную (ацэтабулярыі, інфузорыі). Многія ўтвараюць калоніі. Ад аднаклетачных узніклі шматклетачныя.

т. 1, с. 122

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЁБІЯЗ, амёбная дызентэрыя,

хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем у яго арганізме дызентэрыйнай амёбы (Entamoeda histolytica) і характарызуецца язвавым пашкоджаннем тоўстага кішэчніка. Цысты ўзбуджальніка выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе з калам, у вадзе могуць захоўваць жыццяздольнасць да 8 месяцаў; трапляюць у арганізм праз брудныя рукі, прадметы ўжытку, забруджаную агародніну, ваду. Інкубацыйны перыяд да 1,5 месяца. Хвароба пачынаецца слабасцю, зніжэннем апетыту, болямі ў жываце. Надворак пачашчаецца да 5—15 разоў за суткі, вадкі, са сліззю і крывёй. Развіваюцца з’явы інтаксікацыі. Без лячэння магчымы пераход у хранічную форму з ускладненнямі (разрывы кішак і абсцэсы ў печані і мозгу). Лячэнне толькі ў стацыянары з наступным наглядам урача.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)