Амёбная дызентэрыя 1/299

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

амё́бны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. амё́бны амё́бная амё́бнае амё́бныя
Р. амё́бнага амё́бнай
амё́бнае
амё́бнага амё́бных
Д. амё́бнаму амё́бнай амё́бнаму амё́бным
В. амё́бны (неадуш.)
амё́бнага (адуш.)
амё́бную амё́бнае амё́бныя (неадуш.)
амё́бных (адуш.)
Т. амё́бным амё́бнай
амё́бнаю
амё́бным амё́бнымі
М. амё́бным амё́бнай амё́бным амё́бных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

amebic, amoebic

[əˈmi:bɪk]

adj.

амёбавы, амёбны

amoebic dysentery — амёбная дызэнтэ́рыя

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

амёбія́з

(ад амёба)

хвароба чалавека, якая выклікаецца дызентэрыйнай амёбай; амёбная дызентэрыя.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАЛІ́Т (ад грэч. kolon тоўстая кішка),

вострыя ці хранічныя запаленча-дыстрафічныя пашкоджанні тоўстай кішкі. Прычыны: інфекцыя (бацылярная дызентэрыя, грып, пнеўманія, сальманелёз), інвазія (амёбная дызентэрыя, балантыдыяз), гельмінтозы (трыхацэфалёз, аскарыдоз), атручэнні, хваробы страўніка, печані, уздзеянне алергічных фактараў, няправільнае харчаванне (аднастайная ці вострая ежа, алкаголь, недахоп вітамінаў). Характарызуецца спастычнымі болямі ў жываце, функцыян. парушэннем работы кішэчніка (запор, панос, у цяжкіх выпадках з прымессю крыві), іншы раз павышэннем т-ры, стратай апетыту, слабасцю. Лячэнне: тэрапеўтычнае, дыета.

т. 7, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМЁБІЯЗ, амёбная дызентэрыя,

хвароба чалавека, якая выклікаецца паразітаваннем у яго арганізме дызентэрыйнай амёбы (Entamoeda histolytica) і характарызуецца язвавым пашкоджаннем тоўстага кішэчніка. Цысты ўзбуджальніка выдзяляюцца ў навакольнае асяроддзе з калам, у вадзе могуць захоўваць жыццяздольнасць да 8 месяцаў; трапляюць у арганізм праз брудныя рукі, прадметы ўжытку, забруджаную агародніну, ваду. Інкубацыйны перыяд да 1,5 месяца. Хвароба пачынаецца слабасцю, зніжэннем апетыту, болямі ў жываце. Надворак пачашчаецца да 5—15 разоў за суткі, вадкі, са сліззю і крывёй. Развіваюцца з’явы інтаксікацыі. Без лячэння магчымы пераход у хранічную форму з ускладненнямі (разрывы кішак і абсцэсы ў печані і мозгу). Лячэнне толькі ў стацыянары з наступным наглядам урача.

т. 1, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)