амёба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Прасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая ў працэсе руху змяняе форму цела.

|| прым. амёбны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амё́ба

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. амё́ба амё́бы
Р. амё́бы амё́б
Д. амё́бе амё́бам
В. амё́бу амё́б
Т. амё́бай
амё́баю
амё́бамі
М. амё́бе амё́бах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

амёба ж., зоол. амёба

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амёба мед. амёба, -бы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амёба, ‑ы, ж.

Найпрасцейшая аднаклетачная жывёліна, якая не мае пастаяннай формы.

[Ад грэч. amoibē — змяненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амёба ж. заал. Amöbe f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

амёба

(н.-лац. amoeba, ад гр. amoibe = змяненне)

найпрасцейшая аднаклетачная жывёла, якая можа змяняць форму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Дызентэрыйная амёба 4/322

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

дызентэрыйная амёба

т. 6, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Амёба звычайная 2/299 (іл.)

- » - паліподыя 8/599 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)