амфітэа́тр

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. амфітэа́тр амфітэа́тры
Р. амфітэа́тра амфітэа́траў
Д. амфітэа́тру амфітэа́трам
В. амфітэа́тр амфітэа́тры
Т. амфітэа́трам амфітэа́трамі
М. амфітэа́тры амфітэа́трах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амфітэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў і рымлян: збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам.

2. У сучасным тэатры: рады крэслаў размешчаныя ў зале за партэрам, а таксама частка залы, дзе яны размешчаны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амфітэа́тр м. амфитеа́тр

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амфітэа́тр, ‑а, м.

1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — адкрытае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў спускаліся ўніз уступамі і ішлі паўкругам альбо кругам.

2. У сучасным тэатры — рады крэслаў, а таксама частка залы за партэрам.

3. у знач. прысл. амфітэа́трам. Паўкругам, які ідзе ўверх. Раскінуцца амфітэатрам.

[Грэч. amphithéatron.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Амфітэатр (тэатр.) 1/307

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Амфітэатр (арх.) 1/307, 475; 9/215; 11/132

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМФІТЭА́ТР (грэч. amphitheatron),

1) у Стараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей.

2) Сучасныя амфітэатры выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове амфітэатра пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш.

Да арт. Амфітэатр. Старажытнарымскі тэатр у Турцыі.

т. 1, с. 329

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амфітэа́тр м. Amphítheater n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

амфітэа́тр

(гр. amphitheatron, ад amphi = па абодва бакі + theatron = відовішча)

1) месцы ў глядзельнай зале: у тэатры — за партэрам, у цырку — уступамі;

2) антычнае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім рады для гледачоў узвышаліся паўкругам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амфітэа́тр

(гр. amphitheatron, ад amphi = па абодва бакі + theatron = відовішча)

1) антычнае збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам;

2) месцы ў глядзельнай зале: у тэатры — за партэрам, у цырку — уступамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)