Амуры (рыбы) 1/306

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМУ́РЫ,

рыбы атрада карпападобных. 2 віды: амур белы (Ctenopharyngodon idella) і амур чорны (кітайская плотка; Mylopharyngodon piceus). Радзіма — Усх. Азія ад р. Амур да Паўд. Кітая. На Беларусь амур белы завезены ў 1963, чорны — у 1977. Ва ўмовах Беларусі не нерастуюць; вытворнікі і лічынкі завозяцца. Амур белы штучна разводзіцца ў Белаазерскай садковай рыбнай гаспадарцы і гадуецца ў сажалках і некаторых азёрах.

Даўж. цела да 120 см, маса да 32 кг. Луска буйная. Палавая спеласць у 7—9 гадоў пры даўж. каля 70 см. Нераст у чэрв. — ліпені. Кормяцца пераважна воднай расліннасцю, малюскамі, хутка растуць. Перспектыўныя для зарыблення каналаў меліярац. сістэм, водапрыёмнікаў, вадаёмаў, якія хутка зарастаюць.

Амуры: белы (уверсе); чорны.

т. 1, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аму́ры

(фр. Amour, ад лац. Amor = імя бога кахання ў старажытнарымскай міфалогіі)

любошчы, заляцанні.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Камсамольск-на-Амуры (г.) 5/315; 6/324

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Камсамольск-на-Амуры

т. 7, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аму́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. аму́р аму́ры
Р. аму́ра аму́раў
Д. аму́ру аму́рам
В. аму́ра аму́раў
Т. аму́рам аму́рамі
М. аму́ры аму́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Аму́р

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Аму́р
Р. Аму́ра
Д. Аму́ру
В. Аму́р
Т. Аму́рам
М. Аму́ры

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Никола́евск-на-Аму́ре г. Нікала́еўск-на-Аму́ры, род. Нікала́еўска-на-Аму́ры м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Комсомо́льск-на-Аму́ре г. Камсамо́льск-на-Аму́ры, род. Камсамо́льска-на-Аму́ры м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аму́рны

(ад амуры)

любоўны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)