Амурскае войска 5/224

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

аму́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аму́рскі аму́рская аму́рскае аму́рскія
Р. аму́рскага аму́рскай
аму́рскае
аму́рскага аму́рскіх
Д. аму́рскаму аму́рскай аму́рскаму аму́рскім
В. аму́рскі (неадуш.)
аму́рскага (адуш.)
аму́рскую аму́рскае аму́рскія (неадуш.)
аму́рскіх (адуш.)
Т. аму́рскім аму́рскай
аму́рскаю
аму́рскім аму́рскімі
М. аму́рскім аму́рскай аму́рскім аму́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

байка́ла-аму́рскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. байка́ла-аму́рскі байка́ла-аму́рская байка́ла-аму́рскае байка́ла-аму́рскія
Р. байка́ла-аму́рскага байка́ла-аму́рскай
байка́ла-аму́рскае
байка́ла-аму́рскага байка́ла-аму́рскіх
Д. байка́ла-аму́рскаму байка́ла-аму́рскай байка́ла-аму́рскаму байка́ла-аму́рскім
В. байка́ла-аму́рскі (неадуш.)
байка́ла-аму́рскага (адуш.)
байка́ла-аму́рскую байка́ла-аму́рскае байка́ла-аму́рскія (неадуш.)
байка́ла-аму́рскіх (адуш.)
Т. байка́ла-аму́рскім байка́ла-аму́рскай
байка́ла-аму́рскаю
байка́ла-аму́рскім байка́ла-аму́рскімі
М. байка́ла-аму́рскім байка́ла-аму́рскай байка́ла-аму́рскім байка́ла-аму́рскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АКСАМІ́Т, аксамітнае дрэва (Phellodendron),

род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы аксаміт амурскі (P. amurense), аксаміт кітайскі (P. chinense), аксаміт японскі (Р. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны аксаміт амурскі, або амурскае коркавае дрэва. З 1930—40-х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі, акрамя паўн. раёнаў.

Выш. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і як дэкар. расліна.

Аксаміт кітайскі.

т. 1, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)