амуле́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. амуле́т амуле́ты
Р. амуле́та амуле́таў
Д. амуле́ту амуле́там
В. амуле́т амуле́ты
Т. амуле́там амуле́тамі
М. амуле́це амуле́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

амуле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі прадмет, які носяць на целе як магічны сродак, здольны засцерагчы ад бяды, хваробы і пад.; талісман.

|| прым. амуле́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амуле́т м. амуле́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амуле́т амуле́т, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амуле́т, ‑а, М ‑леце, м.

Невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, быццам бы здольны засцерагчы ад няшчасця, хваробы і пад.; талісман.

[Лац. amuletum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АМУЛЕ́Т

(лац. amuletum),

прадмет, які носіцца на целе і, на думку ўладальніка, мае магічную ўласцівасць адводзіць хваробу, бяду, засцерагаць ад ліхіх чараў. Вера ў сілу амулета звязана з першабытнай магіяй і фетышызмам. У многіх народаў свету вера ў амулет захавалася да нашых дзён. Гл. таксама Талісман.

т. 1, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амуле́т м Amultt n -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

амуле́т

(лац. amuletum)

невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн. талісман).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

амуле́т

(лац. amuletum)

невялікі прадмет, што носяць на целе як магічны сродак, нібыта здольны засцерагчы ад няшчасця (параўн. талісман).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

amulet [ˈæmjʊlət] n. амуле́т, талісма́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)