а́мбравы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. а́мбравы а́мбравая а́мбравае а́мбравыя
Р. а́мбравага а́мбравай
а́мбравае
а́мбравага а́мбравых
Д. а́мбраваму а́мбравай а́мбраваму а́мбравым
В. а́мбравы (неадуш.)
а́мбравага (адуш.)
а́мбравую а́мбравае а́мбравыя (неадуш.)
а́мбравых (адуш.)
Т. а́мбравым а́мбравай
а́мбраваю
а́мбравым а́мбравымі
М. а́мбравым а́мбравай а́мбравым а́мбравых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

а́мбравы а́мбровый;

~вае дрэ́вабот. а́мбровое де́рево

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

а́мбровый а́мбравы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МУ́СКУС (лац. muscus ад санскр. машонка, яйцо),

прадукт жывёльнага ці расліннага паходжання са своеасаблівым, т.зв. мускусным, пахам і здольнасцю паляпшаць і фіксаваць пах парфумерных кампазіцый.

Жывёльны М., які атрымліваюць пераважна з мускусных залоз самцоў кабаргі — зярністая цёмна-рудая маса, мае бялкі, тлушчы, халестэрын, розныя солі. Пах абумоўлены прысутнасцю макрацыклічнага кетону мускону. Мускусны пах маюць некаторыя эфірныя алеі, а таксама сінт. пахучыя рэчывы, якія не знойдзены ў прыродзе. Пахучая аснова расліннага М. — макрацыклічныя лактоны (макраліды); найб. важныя амбрэталід, які ёсць у эфірным алеі з насення гібіскусу, і тыбеталід, што уваходзіць у састаў эфірнага алею з каранёў аптэчнага дзягілю. Сярод сінт. М. найб. шырока выкарыстоўваюць т.зв. нітрамускусы — вытворныя бензолу, што маюць адну ці некалькі нітрагруп (напр., М. амбравы).

Да арт. Мускус. Структурныя формулы: 1 — мускону; 2 — амбрэталіду; 3 — тыбеталіду; 4 — мускусу амбравага.

т. 11, с. 38

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)