Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
амбо́нм., церк. амво́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
амбо́н, ‑у, м.
Узвышэнне ў царкве перад так званымі царскімі варотамі. Мікіта адпускаецца і, хлюпаючы лапцямі, зноў ідзе да амбону.Колас.Перасталі з амбонаў казаць казанне папы — лепш цішком паскардзіцца дзе надзейнаму чалавеку.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМБО́Н
(Ambon),
Амбаіна, горад у Інданезіі, на в-ве Амбон, адм. ц. правінцыі Малуку. 209 тыс.ж. (1980). Гал. порт Малукскіх а-воў (вываз копры, спецый). Рыбалоўства. Ун-т. Даследчы цэнтр Нац. ін-та акіяналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБО́Н
(ад грэч. ambōn узвышэнне),
казальніца, пульпіт, паўкруглае і высунутае на сярэдзіну храма ўзвышэнне перад царскімі варотамі, з якога чытаюць Евангелле, гавораць казанні. Сімвалізуе камень каля Труны Гасподняй, які адваліў ангел і з яго абвясціў міраносцам пра ўваскрэсенне Хрыста. Амбон рабілі з каменю, дрэва, металу, багата дэкарыравалі мармурам. У ранні перыяд хрысціянства ўстанаўлівалі перад алтаром каля балюстрады, што аддзяляла хоры ад нефа, і мелі форму трыбуны з парапетам; з сярэднявечча — каля левага міжнефавага ці цэнтр. слупа, у аднанефавых храмах — на сцяне. У эпоху Адраджэння амбон меў пераважна акруглую ці чатырохгранную форму.