амартыза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для амартызацыі (у 2 знач.).

|| прым. амартыза́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амартыза́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. амартыза́тар амартыза́тары
Р. амартыза́тара амартыза́тараў
Д. амартыза́тару амартыза́тарам
В. амартыза́тар амартыза́тары
Т. амартыза́тарам амартыза́тарамі
М. амартыза́тары амартыза́тарах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

амартыза́тар м., тех. амортиза́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

амартыза́тар, ‑а, м.

У машынах, апаратах — прылада, якая аслабляе дзеянне штуршкоў, удараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Амартызатар 1/292; 2/183; 4/365; 9/221

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АМАРТЫЗА́ТАР,

прыстасаванне для аховы канструкцый машын і збудаванняў ад удараў і дынамічных нагрузак. Змяшчаецца паміж целам, якое ўспрымае і перадае ўдарную нагрузку, і целам, што засцерагаецца ад яе ўздзеяння (напр., паміж заднім мостам і кузавам аўтамабіля). У амартызатары выкарыстоўваюцца пругкія ўласцівасці цвёрдых целаў (гумавых элементаў, рысораў, тарсіёнаў), гідраўлічных спружын і газаў. Устанаўліваюцца ў сукупнасці з дэмпферам (часта ў адным блоку). Асн. тыпы амартызатараў: спружынны, гумавы, фрыкцыйны, пнеўматычны, гідраўлічны, гідрапнеўматычны (спалучае асаблівасці гідраўл. і пнеўматычнага амартызатара).

т. 1, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

амартыза́тар м. тэх. Dämpfer m -s, -, Púffer m -s, -, Stóßdäm pfer m

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

амартыза́тар

(рус. амортизатор, ад фр. amortir = аслабляць, змякчаць)

прыстасаванне ў машынах для змякчэння штуршкоў, удараў пры яздзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

амортиза́тор техн. амартыза́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bumper [ˈbʌmpə] n. ба́мпер; амартыза́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)