АЛІ́ЎКАВАЯ ПЛЯ́МІСТАСЦЬ,

хвароба раслін, якая выклікаецца грыбам з роду кладаспорый. Узбуджальнік — кладаспорый агурковы (Cladosporium cucumerinum; пашкоджвае ўсю расліну ў цяпліцы і ў адкрытым грунце). На пладах (радзей чаранках і сцёблах) з’яўляюцца масляністыя плямы, якія ператвараюцца ў светла-карычневыя язвачкі са споранашэннем грыба аліўкавага колеру. На лісці ўтвараюцца бурыя плямы. Хварэюць на аліўкавую плямістасць пераважна агуркі, кабачкі, гарбузы, дыні, кавуны, патысоны. Пашкоджаныя плады трацяць таварныя якасці, маладая завязь гіне. Развіццю хваробы спрыяюць рэзкія перапады тэмпературы, высокая вільготнасць. Меры барацьбы: знішчэнне хворых пладоў, падтрыманне т-ры паветра ў цяпліцах не ніжэй за 17 °C, зніжэнне вільготнасці паветра да 70%.

т. 1, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алі́ўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, алі́вак, ж.

Плод алівы (у 1 знач.), масліна.

|| прым. алі́ўкавы, -ая, -ае.

А. колер (жоўта-зялёны з карычневым адценнем). Аліўкавая галінка (сімвал міру).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

olive branch

аліўкавая галі́нка ы́мбаль мі́ру)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

алі́ўкавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алі́ўкавы алі́ўкавая алі́ўкавае алі́ўкавыя
Р. алі́ўкавага алі́ўкавай
алі́ўкавае
алі́ўкавага алі́ўкавых
Д. алі́ўкаваму алі́ўкавай алі́ўкаваму алі́ўкавым
В. алі́ўкавы (неадуш.)
алі́ўкавага (адуш.)
алі́ўкавую алі́ўкавае алі́ўкавыя (неадуш.)
алі́ўкавых (адуш.)
Т. алі́ўкавым алі́ўкавай
алі́ўкаваю
алі́ўкавым алі́ўкавымі
М. алі́ўкавым алі́ўкавай алі́ўкавым алі́ўкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

алі́ўкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алі́ўкавы алі́ўкавая алі́ўкавае алі́ўкавыя
Р. алі́ўкавага алі́ўкавай
алі́ўкавае
алі́ўкавага алі́ўкавых
Д. алі́ўкаваму алі́ўкавай алі́ўкаваму алі́ўкавым
В. алі́ўкавы (неадуш.)
алі́ўкавага (адуш.)
алі́ўкавую алі́ўкавае алі́ўкавыя (неадуш.)
алі́ўкавых (адуш.)
Т. алі́ўкавым алі́ўкавай
алі́ўкаваю
алі́ўкавым алі́ўкавымі
М. алі́ўкавым алі́ўкавай алі́ўкавым алі́ўкавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бурава́та-алі́ўкавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бурава́та-алі́ўкавы бурава́та-алі́ўкавая бурава́та-алі́ўкавае бурава́та-алі́ўкавыя
Р. бурава́та-алі́ўкавага бурава́та-алі́ўкавай
бурава́та-алі́ўкавае
бурава́та-алі́ўкавага бурава́та-алі́ўкавых
Д. бурава́та-алі́ўкаваму бурава́та-алі́ўкавай бурава́та-алі́ўкаваму бурава́та-алі́ўкавым
В. бурава́та-алі́ўкавы (неадуш.)
бурава́та-алі́ўкавага (адуш.)
бурава́та-алі́ўкавую бурава́та-алі́ўкавае бурава́та-алі́ўкавыя (неадуш.)
бурава́та-алі́ўкавых (адуш.)
Т. бурава́та-алі́ўкавым бурава́та-алі́ўкавай
бурава́та-алі́ўкаваю
бурава́та-алі́ўкавым бурава́та-алі́ўкавымі
М. бурава́та-алі́ўкавым бурава́та-алі́ўкавай бурава́та-алі́ўкавым бурава́та-алі́ўкавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

све́тла-алі́ўкавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. све́тла-алі́ўкавы све́тла-алі́ўкавая све́тла-алі́ўкавае све́тла-алі́ўкавыя
Р. све́тла-алі́ўкавага све́тла-алі́ўкавай
све́тла-алі́ўкавае
све́тла-алі́ўкавага све́тла-алі́ўкавых
Д. све́тла-алі́ўкаваму све́тла-алі́ўкавай све́тла-алі́ўкаваму све́тла-алі́ўкавым
В. све́тла-алі́ўкавы (неадуш.)
све́тла-алі́ўкавага (адуш.)
све́тла-алі́ўкавую све́тла-алі́ўкавае све́тла-алі́ўкавыя (неадуш.)
све́тла-алі́ўкавых (адуш.)
Т. све́тла-алі́ўкавым све́тла-алі́ўкавай
све́тла-алі́ўкаваю
све́тла-алі́ўкавым све́тла-алі́ўкавымі
М. све́тла-алі́ўкавым све́тла-алі́ўкавай све́тла-алі́ўкавым све́тла-алі́ўкавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

gałązka

ж. галінка;

gałązka oliwna — аліўкавая галінка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

olive branch [ˈɒlɪvbrɑ:ntʃ] n. алі́ўкавая галі́на/га лі́нка (сімвал міру);

hold out an olive branch рабі́ць мі́рныя прапано́вы, спрабава́ць ула́дзіць спра́ву мі́рам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ІВАСІ́, далёкаўсходняя сардзіна (Sardinops sagax melanosticta),

падвід ціхаакіянскай сардзіны сям. селядцовых атр. селядцападобных. Пашыраны ў прыбярэжных водах Усх. Азіі ад Сахаліна да Паўд. Японіі і кіт. ўзбярэжжа Жоўтага мора.

Даўж. да 30 см. Спіна зеленавата-аліўкавая, бакі серабрыста-белыя, канец рыла і задняя ч. хваставога плаўніка чорныя. Па баках цела ўздоўж спіны цёмныя плямы (да 15), зрэдку размешчаны ніжэй светлыя плямы. Корміцца фіта- і зоапланктонам. Жыве да 8 гадоў. Аб’ект промыслу.

Івасі.

т. 7, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)