Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аліфаты́чны
(ад гр. aleiphar, -atos = тлушч)
тлусты, ацыклічны;
а-ыя злучэнні — арганічныя злучэнні, у якіх атамы вугляроду злучаны паміж сабой у прамыя незамкнёныя ланцугі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
aliphatic
[,ælɪˈfætɪk]
adj., Chem.
аліфаты́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ацыклі́чны
(ад а- + цыклічны)
тое, што і аліфатычны.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЫМЕТЫЛСУЛЬФАКСІ́Д (ДМСА),
аліфатычны сульфаксід, (CH3)2S=O. Гіграскапічная вадкасць без колеру і паху, tпл 18,45 °C, tкіп 189 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1096 кг/м³ (25 °C). Раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, эфіры, бензоле. Выкарыстоўваюць як растваральнік у вытв-сці сінт. валокнаў, пестыцыдаў, як кампанент касметычных і лек. сродкаў (садзейнічае пранікненню праз скуру розных рэчываў), сумесі з вадой як антыфрызы і гідраўл. вадкасці.
аліфатычныполіамід, прадукт полімерызацыі капралактаму, [—NH(CH2)sCO—]n, мал. м. (10—35)∙103. Цвёрдае бясколернае рогападобнае рэчыва, шчыльн. 1130—1150 кг/м³, t пл 225 °C (вышэй за 210 °C размякчаецца). Вызначаецца высокай зносаўстойлівасцю, мех. трываласцю.
Хімічна стойкі, масла- і бензаўстойлівы. Выкарыстоўваюць пераважна для вытв-сці валокнаў (гл.Поліамідныя валокны), а таксама дэталяў машын, плёнак, як ізаляцыйны матэрыял у электра- і радыётэхніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІПЕРАЗІ́Н, гексагідрапіразін, дыэтылендыамін,
арганічнае гетэрацыклічнае злучэнне, C4H10N2. Бясколерныя крышталі, tпл 112 °C, tкіп 146 °C. Раствараецца ў вадзе, гліцэрыне, этаноле. Гіграскапічны; утварае гексагідрат з tпл 44 °C; з паветра паглынае дыаксід вугляроду. Паводле хім. уласцівасцей — другасны аліфатычныамін. Выкарыстоўваюць як інгібітар карозіі, паскаральнік полімерызацыі хларапрэну, П. гексагідрат і адыпінат — у медыцыне як процігліставы сродак. Таксічны: ГДК 5 мг/м³.
Літ.:
Бейшекеев Ж. Химия и применение пиперазина. Фрунзе, 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́СЛЕНЫ АЛЬДЭГІ́Д, бутыральдэгід, бутаналь,
насычаны аліфатычны альдэгід, CH3CH2CH2CHO. Бясколерная празрыстая вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, tкіп 75,7 °C, шчыльн. 817 кг/м³. Добра раствараецца ў спірце, эфіры, бензоле, абмежавана — у вадзе. У прам-сці атрымліваюць оксасінтэзам з прапілену ў прысутнасці каталізатара (злучэнні кобальту), а таксама аднаўленнем кратонавага альдэгіду. Выкарыстоўваюць у вытв-сці бутанолу і 2-этылгексанолу, масленай к-ты і яе ангідрыду, полівінілбутыралю, мадыфікаваных фенола-, мачавіна- і анілінафармальдэгідных смол. Таксічны пры ўдыханні пары, кантакце са скурай, пападанні ў вочы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПІЛЕ́Н, прапэн,
ненасычаны аліфатычны вуглевадарод, CH2=CHCH3. Бясколерны газ са слабым пахам, tкіп — 47,7 °C. Сумесі з паветрам (2—11,1% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, мала — у вадзе. Полімерызацыяй П. атрымліваюць поліпрапілен. У прам-сці П. атрымліваюць пры піролізе вуглевадародаў (напр., прапану) і крэкінгу розных відаў нафтавай сыравіны. Выкарыстоўваюць у вытв-сці пластмас, каўчукоў (гл.Этылен-прапіленавыя каўчукі), акрыланітрылу, гліцэрыны, прысадак, мыйных сродкаў (тры- і тэтрамеры П.), высокаактанавых кампанентаў маторнага паліва, растваральнікаў і інш. Аказвае слабае наркатычнае ўздзеянне, ГДК 30 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПА́Н,
насычаны аліфатычны вуглевадарод, C3H8. Бясколерны газ без паху tкіп -42,07 °C. Раствараецца ў вадзе, бензоле, хлараформе. Сумесі з паветрам (2,3—9,5% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Змяшчаецца ў нафтавых і прыродных газах, у газах нафтаперапрацоўкі. Утвараецца пры сінтэзе вуглевадародаў паводле метаду Фішэра—Тропша. Піролізам П. атрымліваюць прапілен і этылен, нітраваннем — нітраметан. Выкарыстоўваюць як растваральнік пры дэпарафінізацыі нафты, у вытв-сці сажы, як холадагент у прамысл. халадзільніках, бяздымнае маторнае паліва для аўтамабіляў і быт. газ (у сумесі з бутанам) і інш. Шкодна ўплывае на ц. н. с., ГДК 300 мг/м³.