Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
аліга́рхіяж. олига́рхия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аліга́рхія, ‑і, ж.
1. У антычныя часы і сярэдневякоўе — дзяржаўны лад, заснаваны на панаванні невялікай групы найбольш багатых і знатных асоб, а таксама пануючая група. Венецыянская алігархія.
2.перан. Палітычнае і эканамічнае панаванне невялікай групы імперыялістаў, прадстаўнікоў буйнога манапалістычнага капіталу. Фінансавая алігархія.
[Грэч. oligarchia — улада нямногіх.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Алігархія 1/252
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІГА́РХІЯ (ад грэч. oligarchia улада нямногіх),
форма праўлення, пры якой улада належыць невял. групе людзей, звычайна найб. радавітых або заможных. Была характэрная для стараж. Афін, у сярэднявеччы для рэспублік Венецыянскай, Генуэзскай, у 17—18 ст. для Рэчы Паспалітай і інш. Алігархіяй называюць таксама саму́ю кіруючую групу, напр.Фінансавая алігархія.