аліві́на-база́льтавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. аліві́на-база́льтавы аліві́на-база́льтавая аліві́на-база́льтавае аліві́на-база́льтавыя
Р. аліві́на-база́льтавага аліві́на-база́льтавай
аліві́на-база́льтавае
аліві́на-база́льтавага аліві́на-база́льтавых
Д. аліві́на-база́льтаваму аліві́на-база́льтавай аліві́на-база́льтаваму аліві́на-база́льтавым
В. аліві́на-база́льтавы (неадуш.)
аліві́на-база́льтавага (адуш.)
аліві́на-база́льтавую аліві́на-база́льтавае аліві́на-база́льтавыя (неадуш.)
аліві́на-база́льтавых (адуш.)
Т. аліві́на-база́льтавым аліві́на-база́льтавай
аліві́на-база́льтаваю
аліві́на-база́льтавым аліві́на-база́льтавымі
М. аліві́на-база́льтавым аліві́на-база́льтавай аліві́на-база́льтавым аліві́на-база́льтавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

МА́ЎНА-КЕ́А (Mauna Кеа),

патухлы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі ў Ціхім ак. Выш. 4202 м (найб. на Гавайскіх а-вах). Складзены з алівіна-базальтавых і андэзітавых лаў. Кратэр не захаваўся, плоская вяршыня амаль пастаянна ўкрыта снегам. На схілах трапічныя лясы, хмызнякі.

т. 10, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́ЎНА-ЛО́А (Mauna Loa),

дзеючы вулкан шчытавога (гавайскага) тыпу на в-ве Гаваі, у Ціхім ак. Выш. 4170 м (самы высокі і вял. па аб’ёме на Зямлі з улікам вышыні падводнага цокаля, які ляжыць на глыбіні каля 4500 м). Складзены з алівіна-базальтавых лаў. Частыя вывяржэнні (адзін з самых актыўных на Зямлі). На схілах трапічныя лясы, хмызнякі. Трапічнае земляробства. Уваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку (ахова трапічнай флоры), уключанага ЮНЕСКА у спіс Сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.

т. 10, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)