Аляксе́еўцы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Аляксе́еўцы
Р. Аляксе́еўцаў
Д. Аляксе́еўцам
В. Аляксе́еўцы
Т. Аляксе́еўцамі
М. Аляксе́еўцах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Аляксе́еўка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Аляксе́еўка
Р. Аляксе́еўкі
Д. Аляксе́еўцы
В. Аляксе́еўку
Т. Аляксе́еўкай
Аляксе́еўкаю
М. Аляксе́еўцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

аб’е́здчык, ‑а, м.

1. Работнік лясніцтва, які наглядае за вядзеннем лясной гаспадаркі на сваім участку і за работай леснікоў. Калісьці гэты Атрошка служыў у Аляксееўцы лесніком, потым яго перавялі ў Масевічы аб’ездчыкам. Пальчэўскі.

2. Той, хто прывучае маладых коней хадзіць пад сядлом, у вупражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакале́нне, ‑я, н.

1. Сваякі адной ступені роднасці ў адносінах да агульнага продка. У Аляксееўцы так ужо вялося спакон веку: дадуць каму мянушку — лічы на ўсё жыццё, а то і на другое ці трэцяе пакаленне пяройдзе. Пальчэўскі. [Дзед:] — У нашым родзе сем пакаленняў займалася дрэсіроўкай птушак, паляваннем. Беразняк. // Патомства. — А ведаеш, дзядзька, у тваіх сыноў народзіцца слаўнае пакаленне. Не падобнае на нас. Чорны.

2. Людзі блізкага ўзросту, якія жывуць у адзін час. Маладое пакаленне. □ Калі ж стане маё пакаленне сівым, — мы тады маладым гэты сцяг аддадзім. А. Вольскі. К мэце, што вызначыў Ленін, Вашыя сцежкі ляглі, Веку майго пакаленне, Камуністычнае племя, — Моцная соль зямлі! Звонак. // Сукупнасць людзей з аднолькавымі інтарэсамі, поглядамі. Пакаленне рэвалюцыянераў. □ Ён, Камлюк, не належаў да пакалення старых бальшавікоў. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)