Альша́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Альша́нка
Р. Альша́нкі
Д. Альша́нцы
В. Альша́нку
Т. Альша́нкай
Альша́нкаю
М. Альша́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Альшанка (р.), гл. Гальшанка

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Альшанка (р., бас. Нёмана) 7/298

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Альшанка (радовішча аглапарытавай сыравіны, Мінскі р-н) 7/248

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Альшанка (р., бас. Дняпра) 3/149; 4/305 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬША́НКА,

рака ў Беларусі, гл. Усвейка.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬША́НКА, Вішнёўка, Гальшанка, Жыгянка,

Луска, рака на З Беларусі, у Мінскай і Гродзенскай абл., правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўж. 60 км. Пл. вадазбору 311 км³. Цячэ на паўд.-зах. схілах Ашмянскага узв. (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Даліна выразная. Пойма двухбаковая, шыр. 100—200 м. Рэчышча сярэднязвілістае, месцамі каналізаванае. Берагі нізкія.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЬША́НКА,

возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Бярозка (прыток Зах. Дзвіны). Пл. 0,4 км². Даўж. 1,68 км, найб. шыр. 0,31 км, найб. глыб. 11,1 м. Пл. вадазбору 9,2 км². Схілы выш. 2—5 м. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пераважна пясчанае. Злучана пратокай з воз. Абразцы.

т. 1, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Вялікая Альшанка (в.) 3/249; 11/221 (к.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КАЯ АЛЬША́НКА,

вёска ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Усвейка. Цэнтр Альшанскага с/с і саўгаса. За 5 км на У ад г. Чашнікі, 100 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Чашнікі. 463 ж., 164 двары (1996). Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 4, с. 379

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)