Альхо́вае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Альхо́вае
Р. Альхо́вага
Д. Альхо́ваму
В. Альхо́вае
Т. Альхо́вым
М. Альхо́вым

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

альхо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. альхо́вы альхо́вая альхо́вае альхо́выя
Р. альхо́вага альхо́вай
альхо́вае
альхо́вага альхо́вых
Д. альхо́ваму альхо́вай альхо́ваму альхо́вым
В. альхо́вы (неадуш.)
альхо́вага (адуш.)
альхо́вую альхо́вае альхо́выя (неадуш.)
альхо́вых (адуш.)
Т. альхо́вым альхо́вай
альхо́ваю
альхо́вым альхо́вымі
М. альхо́вым альхо́вай альхо́вым альхо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яло́ва-альхо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. яло́ва-альхо́вы яло́ва-альхо́вая яло́ва-альхо́вае яло́ва-альхо́выя
Р. яло́ва-альхо́вага яло́ва-альхо́вай
яло́ва-альхо́вае
яло́ва-альхо́вага яло́ва-альхо́вых
Д. яло́ва-альхо́ваму яло́ва-альхо́вай яло́ва-альхо́ваму яло́ва-альхо́вым
В. яло́ва-альхо́вы (неадуш.)
яло́ва-альхо́вага (адуш.)
яло́ва-альхо́вую яло́ва-альхо́вае яло́ва-альхо́выя (неадуш.)
яло́ва-альхо́вых (адуш.)
Т. яло́ва-альхо́вым яло́ва-альхо́вай
яло́ва-альхо́ваю
яло́ва-альхо́вым яло́ва-альхо́вымі
М. яло́ва-альхо́вым яло́ва-альхо́вай яло́ва-альхо́вым яло́ва-альхо́вых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наабіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Абабіць вялікую колькасць чаго‑н. Пахла альховае лісце, яго наабіваў ля ракі вецер. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІТУРУ́П,

самы вялікі востраў у групе Курыльскіх астравоў, у Сахалінскай вобл. Расіі. Пл. 6725 км², даўж. 200 км, шыр. ад 7 да 27 км. Размешчаны ў паўд. градзе, складаецца з вулканічных масіваў і горных кражаў. Выш. да 1634 м. Берагі высокія, стромкія. На ПнУ альховае драбналессе, у цэнтр. ч. пералескі курыльскай лістоўніцы, на ПдЗ — хваёва-шыракалістыя лясы з ліянамі. У падлеску зараснікі курыльскага бамбуку. На І. — г. Курыльск.

т. 7, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМО́САЎ (Мікалай Міхайлавіч) (н. 6.12.1913, с. Альховае Валагодскай вобл., Расія),

украінскі хірург. Акад. АН Украіны (1969), чл.-кар. АМН СССР (1961), засл. дз. нав. Украіны (1959), Герой Сац. Працы (1973). Скончыў Архангельскі мед. ін-т (1939). З 1952 узначальваў клініку грудной хірургіі, з 1983 дырэктар Ін-та сардэчна-сасудзістай хірургіі ў Кіеве. Навук. працы па пытаннях хірургіі сэрца і лёгкіх, біял. і мед. кібернетыцы. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана дыягностыка парокаў сэрца з дапамогай ЭВМ, створана дзеючая фізіял. мадэль «унутранага асяроддзя арганізма» чалавека і інш. Аўтар літ. тв. «Думкі і сэрца» (1965), «Запіскі з будучыні» (1967) і інш. Ленінская прэмія 1961, Дзярж. прэмія Украіны 1978.

Тв.:

Операции на сердце с искусственным кровообращением. Киев, 1962 (разам з І.​Л.​Лісавым, Л.​М.​Сідарэнка);

Хирургия пороков сердца. Киев, 1969 (разам з Я.​А.​Бендэтам);

Физическая активность и сердце. 2 изд. Киев, 1984 (з ім жа).

М.М.Амосаў.

т. 1, с. 321

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)