альта́нкавы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. альта́нкавы альта́нкавая альта́нкавае альта́нкавыя
Р. альта́нкавага альта́нкавай
альта́нкавае
альта́нкавага альта́нкавых
Д. альта́нкаваму альта́нкавай альта́нкаваму альта́нкавым
В. альта́нкавы (неадуш.)
альта́нкавага (адуш.)
альта́нкавую альта́нкавае альта́нкавыя (неадуш.)
альта́нкавых (адуш.)
Т. альта́нкавым альта́нкавай
альта́нкаваю
альта́нкавым альта́нкавымі
М. альта́нкавым альта́нкавай альта́нкавым альта́нкавых

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

альта́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Летняя паркавая або садовая пабудова для адпачынку; сховішча ад дажджу і сонца.

|| прым. альта́нкавы, -ая, -ае і альта́начны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВУЗЛЫ́ МАРСКІ́Я,

злучэнне двух гнуткіх тросаў (з раслінных і сінт. матэрыялаў) або троса з якім-н. прадметам. Адрозніваюцца прастатой, надзейнасцю (павышаецца з узмацненнем нацяжэння), лёгкасцю развязвання (знімаецца заціск петляў пры зняцці нагрузкі). Асн. тыпы вузлоў марскіх альтанкавыя простыя або двайныя (для абвязвання людзей пры рабоце на вышыні або за бортам), шкотавыя (для звязвання тросаў з дапамогай каўша), выбленачныя (для падвескі грузаў), плоскія (для звязвання тросаў рознай таўшчыні), шлюпачныя (для буксіроўкі шлюпак), рыбацкія штыкі (для мацавання троса) і інш.

Вузлы марскія: 1 — альтанкавы; 2 — шкотавы; 3 — выбленачны; 4 — рыбацкі штык; 5 — васьмёрка; 6 — рыфавы; 7 — каціныя лапкі; 8 — шлюпачны; 9 — плоскі.

т. 4, с. 289

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)