альбатро́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з моцнай выгнутай дзюбай і доўгімі вузкімі крыламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

альбатро́с

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. альбатро́с альбатро́сы
Р. альбатро́са альбатро́саў
Д. альбатро́су альбатро́сам
В. альбатро́са альбатро́саў
Т. альбатро́сам альбатро́самі
М. альбатро́се альбатро́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

альбатро́с м., зоол. альбатро́с

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альбатро́с зоол. альбатро́с, -са м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

альбатро́с, ‑а, м.

Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.

[Фр. albatros.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

альбатро́с м. заал. lbatros m -, -se

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

альбатро́с

(фр. albatros, ад ісп. alcatraz)

вялікая марская птушка атрада буравеснікаў з вузкімі доўгімі крыламі і доўгай дзюбай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

albatross [ˈælbətrɒs] n. zool. альбатро́с

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

albatros

м. заал. альбатрос, буравеснік (Diomedea)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

albatross

[ˈælbətrɑ:s]

n., pl. -trosses or (collectively) -tross

альбатро́сm.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)