алфаві́т

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. алфаві́т алфаві́ты
Р. алфаві́та алфаві́таў
Д. алфаві́ту алфаві́там
В. алфаві́т алфаві́ты
Т. алфаві́там алфаві́тамі
М. алфаві́це алфаві́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

алфаві́т, -а, М -віце, мн. -ы, -аў, м.

1. Сукупнасць літар дадзенай сістэмы пісьма, размешчаных ва ўстаноўленым парадку.

Беларускі а.

2. Парадак літар, прыняты ў азбуцы.

Напісаць прозвішчы супрацоўнікаў паводле алфавіта.

3. чаго. Указальнік, пералік чаго-н. па парадку літар азбукі.

А. уласных імён.

|| прым. алфаві́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

алфаві́т м. алфави́т

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

алфаві́т, ‑а, М ‑віце, м.

Сукупнасць літар якой‑н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука. Беларускі алфавіт. Лацінскі алфавіт.

[Грэч. alpha і beta.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АЛФАВІ́Т

[ад назваў першых дзвюх літар грэч. алфавіта alpha і bēta (навагрэч. vita)],

азбука, сукупнасць графічных знакаў (літар) пэўнай сістэмы пісьма, размешчаных у замацаваным парадку. Уяўляе сабой пазнейшую стадыю развіцця графікі, наступную за піктаграфічным, ідэаграфічным пісьмом (гл. адпаведныя арт.). Асн. патрабаванні да кожнага алфавіта: дакладная колькасць адпаведных літар і асн. гукаў мовы (фанем), прастата малюнкаў літар і іх зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад другой пры захаванні адзінства іх графічнай будовы.

Алфавіт упершыню ўзнік у стараж. літарна-гукавых сістэмах. Яго маюць і некат. складовыя сістэмы, напр. катакана і хірагана (гл. Японскае пісьмо), дэванагары (гл. Індыйскае пісьмо) і інш. Першымі чыста гукавую сістэму пісьма стварылі фінікійцы каля 2000 г. да н. э. Фінікійскае пісьмо стала асновай для ўсіх наступных літарна-гукавых сістэм. Ад яго паходзіць арамейскае пісьмо, якое дало пачатак яўрэйскаму пісьму і арабскаму пісьму, а таксама грэчаскае пісьмо, на якім грунтуецца большасць еўрап. алфавіта. Грэч. алфавіт, найб. верагодна, створаны ў 11 ст. да н.э. Стараж. грэкі пакінулі без істотных змен фінікійскі алфавіт, толькі адкінулі графемы, не прыдатныя для перадачы гукаў сваёй мовы, і ўвялі некалькі новых. Грэч. алфавіт лёг у аснову італійскіх алфавітаў (этрускага, умбрыйскага, оскага, лацінскага, фаліскійскага і інш.). Пазнейшы візантыйскі варыянт грэч. алфавіта даў пачатак арм. і груз. пісьму (гл. адпаведныя арт.).

На грэка-візантыйскай аснове ўзнікла кірыліца, якая перайшла ў спадчыну беларусам і інш. усх.-слав. народам. Кірыліцкі алфавіт выкарыстоўваўся ў старабел. пісьменстве, а з пэўнымі зменамі і ў першых бел. друкаваных выданнях 16—17 ст. У 18 — пач. 20 ст. ў сувязі з яго заняпадам стаў ужывацца пераважна лацінскі алфавіт (гл. Лацінскае пісьмо). З узнікненнем легальнай бел. прэсы для перадачы гукавой сістэмы бел. мовы быў прыстасаваны рус. грамадзянскі шрыфт. Сучасны беларускі алфавіт замацаваўся як асноўны графічны сродак пісьмовай формы бел. літ. мовы пасля ўтварэння БССР.

Літ.:

Истрин В.А. Возникновение и развитие письма. М., 1965;

Дирингер Д. Алфавит: Пер. с англ. М., 1963;

Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987.

А.М.Булыка.

т. 1, с. 270

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Алфавіт (у мовазнаўстве) 1/145, 265

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Алфавіт (у тэорыі алгарытмаў) 1/233, 265—266; 5/386

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

алфаві́т м. Alphabt n -(e)s, -e; Abc [̗ɑ:be:´tse:] n -, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

алфаві́т

(гр. alphabetos, ад alpha + beta = назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта)

сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; азбука.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

алфавіт, азбука / азбука Морзе: марзянка (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)