Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
алта́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Усходняя, узвышаная частка хрысціянскага храма (у праваслаўнай царкве аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам).
2. Даўней: месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні.
◊
Прынесці (сваё жыццё) на алтар бацькаўшчыны — ахвяраваць сваім жыццём у імя Радзімы (высок.).
|| прым.алта́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
алта́р, -ра́м., церк. алта́рь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
алта́р, ‑а, м.
1. У старажытных народаў — месца, на якое ўскладаліся ахвярапрынашэнні і перад якім адпраўляліся культавыя абрады.
2. Усходняя частка царквы, дзе знаходзіцца прастол, аддзеленая ад агульнага памяшкання іканастасам. [Вінцук] стаяў і глядзеў у дол, але адчуў, што цікаўныя бабулькі ўжо знайшлі яго і глядзяць не ў бок алтара, а на яго.Чарнышэвіч.
•••
Узлажыць (прынесці) на алтар бацькаўшчыны (навукі, мастацтва, перамогі і пад.)гл. узлажыць.
[Лац. altare ад altus— высокі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛТА́Р
(лац. altaria ад altus высокі),
частка хрысціянскага храма, аддзеленая перагародкай або іканастасам. У першабытных і стараж. народаў — узвышэнне, якое служыла месцам для прынясення ахвяр. У біблейскай гісторыі — сімвал прымірэння чалавека з Богам. Ант. грэкі і рымляне ставілі алтар па-за храмам, аздаблялі скульпт. выявамі (Пергамскі алтар). У першых хрысціянскіх храмах алтар меў выгляд стала («прастол»), на якім гатавалі і раздавалі прычасце; часам пад ім рабілі склепы для пахавання пакутнікаў. З 4 ст. такую ж назву атрымала частка храма, дзе знаходзіўся ахвярнік. У раманскай архітэктуры гал.алтар каталіцкага храма размяшчаўся каля ўсх. сцяны, меў простую аздобу, у гатычнай (алтар-шафка) — упрыгожваўся жывапісам. разьбой, пазалотай, паліхроміяй, у рэнесансавай — пераважна жывапісам. У эпоху барока ўзніклі ансамблі багата аформленых скульптурна-жывапісных алтароў у сінтэзе з архітэктурай храма. На Беларусі такія алтары захаваліся ў касцёлах у Гродне, Слоніме, Дзятлаве, у вёсках Камаі Пастаўскага, Будслаў Мядзельскага, Новая Мыш Баранавіцкага р-наў, у Спаса-Праабражэнскай царкве ў в. Порплішча Докшыцкага р-на і інш.