Алтайская (сорт дыні) 2/188; 4/327

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Алтайская мова 9/407; 11/158

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Горна-Алтайская аўтаномная вобласць 1/262; 3/568; 9/505

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

алта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алта́йскі алта́йская алта́йскае алта́йскія
Р. алта́йскага алта́йскай
алта́йскае
алта́йскага алта́йскіх
Д. алта́йскаму алта́йскай алта́йскаму алта́йскім
В. алта́йскі (неадуш.)
алта́йскага (адуш.)
алта́йскую алта́йскае алта́йскія (неадуш.)
алта́йскіх (адуш.)
Т. алта́йскім алта́йскай
алта́йскаю
алта́йскім алта́йскімі
М. алта́йскім алта́йскай алта́йскім алта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

го́рна-алта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. го́рна-алта́йскі го́рна-алта́йская го́рна-алта́йскае го́рна-алта́йскія
Р. го́рна-алта́йскага го́рна-алта́йскай
го́рна-алта́йскае
го́рна-алта́йскага го́рна-алта́йскіх
Д. го́рна-алта́йскаму го́рна-алта́йскай го́рна-алта́йскаму го́рна-алта́йскім
В. го́рна-алта́йскі (неадуш.)
го́рна-алта́йскага (адуш.)
го́рна-алта́йскую го́рна-алта́йскае го́рна-алта́йскія (неадуш.)
го́рна-алта́йскіх (адуш.)
Т. го́рна-алта́йскім го́рна-алта́йскай
го́рна-алта́йскаю
го́рна-алта́йскім го́рна-алта́йскімі
М. го́рна-алта́йскім го́рна-алта́йскай го́рна-алта́йскім го́рна-алта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ура́ла-алта́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ура́ла-алта́йскі ура́ла-алта́йская ура́ла-алта́йскае ура́ла-алта́йскія
Р. ура́ла-алта́йскага ура́ла-алта́йскай
ура́ла-алта́йскае
ура́ла-алта́йскага ура́ла-алта́йскіх
Д. ура́ла-алта́йскаму ура́ла-алта́йскай ура́ла-алта́йскаму ура́ла-алта́йскім
В. ура́ла-алта́йскі (неадуш.)
ура́ла-алта́йскага (адуш.)
ура́ла-алта́йскую ура́ла-алта́йскае ура́ла-алта́йскія (неадуш.)
ура́ла-алта́йскіх (адуш.)
Т. ура́ла-алта́йскім ура́ла-алта́йскай
ура́ла-алта́йскаю
ура́ла-алта́йскім ура́ла-алта́йскімі
М. ура́ла-алта́йскім ура́ла-алта́йскай ура́ла-алта́йскім ура́ла-алта́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Айроцкая аўтаномная вобласць, гл. Горна-Алтайская аўтаномная вобласць

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЎТАНО́МНАЯ ВО́БЛАСЦЬ,

у б. СССР вобласць, якая вызначалася асаблівасцямі нац. складу і быту і ўваходзіла ў склад саюзнай рэспублікі ці краю на правах адм. аўтаноміі. У 1990 было 8 аўт. абласцей, з іх 5 у РСФСР: Адыгейская, Горна-Алтайская, Карачаева-Чэркеская, Хакаская і Яўрэйская; 1 у складзе Груз. ССР — Паўд.-Асецінская; 1у Азерб. ССР — Нагорна-Карабахская і 1 у Тадж. ССР — Горна-Бадахшанская. Пасля распаду СССР у Рас. Федэрацыі існуе Яўрэйская аўтаномная вобласць.

т. 2, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АРХО́НА-ЕНІСЕ́ЙСКІЯ НА́ДПІСЫ,

пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 ст. Адкрыты ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 ст. Зроблены т.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гіст.-біягр. тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыд. дакументы, рэліг. тэксты). Вядомы 7 груп архона-енісейскіх надпісаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усх.-цюркскі каганат), алтайская (Зах.-цюркскі каганат), усх.-туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усх. Туркестане) і ўсх.-еўрап. (хазары і печанегі).

т. 1, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЛТА́ЙСКІЯ МО́ВЫ,

макрасям’я моў, што аб’ядноўвае цюркскія, мангольскія, тунгуса-маньчжурскія, а таксама ізаляваныя карэйскую і японскую мовы (гл. адпаведныя арт.). Збліжаюцца агульнасцю рысаў: фанетычных (заканамернасць палатальнага і лабіяльнага сінгарманізму зычных і галосных, асіміляцыі зычных; корань 1-складовы, 3-гукавы, найчасцей утварае закрыты склад), марфалагічных (словаўтварэнне і словазмяненне з дапамогай аглюцінатыўных афіксаў, адсутнасць роду, наяўнасць катэгорыі прыналежнасці) і сінтаксічных (паясняльныя словы ў сказе абавязкова стаяць перад паяснёнымі, слабае развіццё складаназалежных сказаў). Найб. сувязь алтайскай мовы у лексіцы, што тлумачыцца іх генетычнай блізкасцю.

Літ.:

Баскаков Н.А. Алтайская семья языков и её изучение. М., 1981.

т. 1, с. 268

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)