Алеуцкія астравы 1/244, 286; 2/311; 8/342

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Эскімоска-алеуцкія мовы 7/285; 8/39, 343; 11/474

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

АЛЕУ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́

(Aleutian Islands),

архіпелаг на Пн Ціхага ак. (ЗША, штат Аляска). Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўж. 1740 км) паміж п-авамі Аляска і Камчатка. Пл. 37,8 тыс. км². Нас. 7,5 тыс. чал. (1980) — алеуты, амерыканцы. Утвараюць 4 групы а-воў: Лісіныя, Андрыянаўскія, Пацучыныя, Блізкія. Большасць а-воў вулканічнага паходжання, вяршыні ўкрыты снягамі. Дзеючых вулканаў 25; самы высокі вулкан Шышалдзіна (2860 м) на в-ве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са снегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя т-ра самага халоднага месяца (лютага) -1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расліннасць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны свет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль знішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш. Рыбалоўства. Пушны промысел. Зверагадоўля (блакітны пясец). Гал. населены пункт — Адак (на аднайм. в-ве). Ваенна-марская база ЗША Датч-Харбар (на в-ве Уналашка). Адкрыты ў 18 ст. рус. экспедыцыяй В.Берынга і А.Чырыкава. Да 1867 належалі Расіі, прададзены разам з Аляскай ЗША.

Р.А.Жмойдзяк.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Алеу́цкія астравы́ мн. Ale¦ten pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

алеу́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алеу́цкі алеу́цкая алеу́цкае алеу́цкія
Р. алеу́цкага алеу́цкай
алеу́цкае
алеу́цкага алеу́цкіх
Д. алеу́цкаму алеу́цкай алеу́цкаму алеу́цкім
В. алеу́цкі (неадуш.)
алеу́цкага (адуш.)
алеу́цкую алеу́цкае алеу́цкія (неадуш.)
алеу́цкіх (адуш.)
Т. алеу́цкім алеу́цкай
алеу́цкаю
алеу́цкім алеу́цкімі
М. алеу́цкім алеу́цкай алеу́цкім алеу́цкіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Алеу́тские острова́ Алеу́цкія астравы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эскімо́ска-алеу́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эскімо́ска-алеу́цкі эскімо́ска-алеу́цкая эскімо́ска-алеу́цкае эскімо́ска-алеу́цкія
Р. эскімо́ска-алеу́цкага эскімо́ска-алеу́цкай
эскімо́ска-алеу́цкае
эскімо́ска-алеу́цкага эскімо́ска-алеу́цкіх
Д. эскімо́ска-алеу́цкаму эскімо́ска-алеу́цкай эскімо́ска-алеу́цкаму эскімо́ска-алеу́цкім
В. эскімо́ска-алеу́цкі (неадуш.)
эскімо́ска-алеу́цкага (адуш.)
эскімо́ска-алеу́цкую эскімо́ска-алеу́цкае эскімо́ска-алеу́цкія (неадуш.)
эскімо́ска-алеу́цкіх (адуш.)
Т. эскімо́ска-алеу́цкім эскімо́ска-алеу́цкай
эскімо́ска-алеу́цкаю
эскімо́ска-алеу́цкім эскімо́ска-алеу́цкімі
М. эскімо́ска-алеу́цкім эскімо́ска-алеу́цкай эскімо́ска-алеу́цкім эскімо́ска-алеу́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Aleutian Islands

[əˈlu:ʃən,ailəndz]

Алеу́цкія астравы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Aleuty

мн.Алеуты, Алеуцкія астравы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АСТРАЎНЫ́Я ДУ́ГІ,

дугападобныя горныя збудаванні, якія аддзяляюць катлавіны ўскраінных мораў ад глыбакаводных жалабоў. Асновай астраўным дугам служаць падводныя хрыбты (шыр. 40—400 км, даўж. да 1000 км і больш), пераважна вулканічныя, са шматлікімі вяршынямі, што выступаюць над узр. м. ў выглядзе град або «гірлянды» а-воў (напр., Алеуцкія, Курыльскія, Японскія а-вы). Звычайна арыентаваны паралельна глыбакаводным жалабам. Для астраўных дуг уласцівы рэзка дыферэнцыраваныя гравітацыйныя і магнітныя палі, павышаныя значэнні цеплавога патоку, інтэнсіўны вулканізм і сейсмічнасць. Паміж астраўнымі дугамі і глыбакаводным жолабам размешчана зона канцэнтрацыі землетрасенняў — зона Беньёфа — Заварыцкага, якая сыходзіць пад астраўныя дугі.

т. 2, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)