Алеманская праўда (гістар., юрыд.) 2/600

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

алема́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алема́нскі алема́нская алема́нскае алема́нскія
Р. алема́нскага алема́нскай
алема́нскае
алема́нскага алема́нскіх
Д. алема́нскаму алема́нскай алема́нскаму алема́нскім
В. алема́нскі (неадуш.)
алема́нскага (адуш.)
алема́нскую алема́нскае алема́нскія (неадуш.)
алема́нскіх (адуш.)
Т. алема́нскім алема́нскай
алема́нскаю
алема́нскім алема́нскімі
М. алема́нскім алема́нскай алема́нскім алема́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АЛЕМА́НЫ, аламаны (Alemanni, Alamanni),

германскае племя. Упершыню ўпамінаецца ў пач. 3 ст. У 5 ст. засялілі тэр. сучаснай паўд.-зах. Германіі, Эльзаса і ўсх. Швейцарыі. На тэр. іх рассялення дзейнічала Алеманская праўда (гл. ў арт. Варварскія праўды). У 10 ст. ў складзе каралеўства Германія ўтварылася племянное герцагства Алеманія, або Швабія. Ад слова «алеманы» паходзяць назвы Германіі і немцаў у шэрагу еўрап. моў.

т. 1, с. 244

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВА́РВАРСКІЯ ПРА́ЎДЫ

(лац. Leges barbarorum літар. законы варвараў),

запісы звычаёвага права герм. плямён, складзеныя паміж 5 і 9 ст. Забяспечвалі парадак жыцця ў варварскіх каралеўствах (гл. Варвары). Мелі форму судзебнікаў, тлумачылі пераважна пытанні суда і пакарання. Вядомыя Вестгоцкая (2-я пал. 5 ст.), Салічная (канец 5 ст.), Бургундская (пач. 6 ст.), Рыпуарская (6—7 ст.), Баварская (сярэдзіна 7 ст.), Алеманская (7—8 ст.) варварскія праўды. Паводле свайго характару да іх набліжаюцца візантыйскі Земляробчы закон (мяжа 7—8 ст.) і Руская праўда.

т. 4, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)