АЛЕКСАНДРЫ́ЙСКАЕ МІЖЛЕДАВІКО́ЎЕ

(ад назвы в. Александрыя ў Шклоўскім р—не Магілёўскай вобл.),

ліхвінскае міжледавікоўе, міндэль—рыскае міжледавікоўе, міжледавіковая эпоха пач. сярэдняга антрапагену (320—460 тыс. г. назад). Наступіла пасля бярэзінскага зледзянення і папярэднічала макс. На Беларусі дняпроўскаму зледзяненню. Доўжылася 140 тыс. гадоў. Адклады Александрыйскага міжледавікоўя залягаюць на глыбіні ад 5—10 м на ПдЗ і З рэспублікі да 50—80 м у сярэдняй і паўн. частках; з’яўляюцца гарызонтам, які падзяляе антрапагенавую тоўшчу на 2 роўныя па магутнасці часткі. Ёсць у пахаваных рачных далінах, азёрных і балотных катлавінах, ледавіковых лагчынах. Прадстаўлены азёрнымі (супескі, суглінкі, дыятаміты, сапрапеліты, мергелі, алеўрыты), балотнымі (торф, гумусавыя супескі), алювіяльнымі (пяскі з лінзамі торфу, суглінку, супеску) утварэннямі. Вылучаецца значнай працягласцю, субатлантычным умерана цёплым кліматам, найб. падабенствам да пліяцэну па палеагеаграфічных умовах.

М.Я.Зусь.

т. 1, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

александры́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. александры́йскі александры́йская александры́йскае александры́йскія
Р. александры́йскага александры́йскай
александры́йскае
александры́йскага александры́йскіх
Д. александры́йскаму александры́йскай александры́йскаму александры́йскім
В. александры́йскі (неадуш.)
александры́йскага (адуш.)
александры́йскую александры́йскае александры́йскія (неадуш.)
александры́йскіх (адуш.)
Т. александры́йскім александры́йскай
александры́йскаю
александры́йскім александры́йскімі
М. александры́йскім александры́йскай александры́йскім александры́йскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)