АЛАХТО́ННЫЯ АДКЛА́ДЫ,

горныя пароды, утвораныя з пераадкладзенага вадой, тэктанічнымі рухамі ці ледавіком зыходнага матэрыялу. Трапляюцца найчасцей у платформавым чахле. На Беларусі пашыраны алахтонныя бурыя вугалі (з прынесеных вадой рэшткаў раслін), пяскі алювіяльныя, ледавіковыя адорвені і інш. Вывучэнне алахтонных адкладаў мае значэнне ў палеагеаграфіі, палеанталогіі, геалогіі нафты.

т. 1, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

алахто́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. алахто́нны алахто́нная алахто́ннае алахто́нныя
Р. алахто́ннага алахто́ннай
алахто́ннае
алахто́ннага алахто́нных
Д. алахто́ннаму алахто́ннай алахто́ннаму алахто́нным
В. алахто́нны (неадуш.)
алахто́ннага (адуш.)
алахто́нную алахто́ннае алахто́нныя (неадуш.)
алахто́нных (адуш.)
Т. алахто́нным алахто́ннай
алахто́ннаю
алахто́нным алахто́ннымі
М. алахто́нным алахто́ннай алахто́нным алахто́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

АРЫКТАЦЭНО́З

(ад грэчаскага oryktos выкапнёвы + koinos агульны),

сукупнасць акамянелых рэшткаў выкапнёвых арганізмаў у пэўнай мясцовасці. Уключае аўтахтонныя і алахтонныя арганізмы. У арыктацэнозе захоўваецца толькі невялікая частка былых біяцэнозаў. На тэрыторыі Беларусі найбольш вывучаны Арыктацэноз ардовікскіх, сілурыйскіх, дэвонскіх, мелавых, палеагенавых, неагенавых і антрапагенавых адкладаў. Даследуе арыктацэноз палеаэкалогія.

т. 2, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)