акі́нуць, -ну, -неш, -не; акінь; -нуты; зак., каго-што.

Кінуць, пакінуць без увагі, догляду.

А. гаспадарку.

Акінуць вокам (вачыма, позіркам) каго-што (разм.) — агледзець.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам (разм.) — пра мноства каго-, чаго-н., вялікую прастору і пад.

|| незак. акіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і акі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акі́нуць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. акі́ну акі́нем
2-я ас. акі́неш акі́неце
3-я ас. акі́не акі́нуць
Прошлы час
м. акі́нуў акі́нулі
ж. акі́нула
н. акі́нула
Загадны лад
2-я ас. акі́нь акі́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час акі́нуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

акі́нуць сов.

1. оки́нуть;

а. во́кам — оки́нуть взгля́дом (взо́ром);

2. (оставить без ухода) забро́сить, поки́нуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Перастаць займацца кім‑, чым‑н., пакінуць каго‑, што‑н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.

•••

Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго‑, што‑н., глянуць на каго‑, што‑н.

Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго‑, чаго‑н., пра вялікую прастору і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акі́нуць:

акі́нуць во́кам [вачы́ма] inen Blick wrfen* (што-н. auf A); mstern vt (аглядаць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

бяскра́йні, -яя, -яе.

Які нельга акінуць вокам.

Бяскрайнія прасторы.

|| наз. бяскра́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агля́нуць, -ну, -неш, -не; агля́нь; зак., каго-што.

Акінуць позіркам; азірнуць.

А. поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

оки́нуть сов. акі́нуць, азірну́ць;

оки́нуть взгля́дом акі́нуць по́зіркам, азірну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

асягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Ахапіць, акінуць, спасцігнуць.

А. вокам прасторы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго-што.

Акінуць позіркам.

|| незак. азіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)