Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
акура́тнареч., разг. точь-в-точь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
акура́т, прысл.
Зусім дакладна; якраз. Пад нагамі ў Косціка апынулася пара дзіцячых чаравічкаў, звязаных шнуркамі. Косцік падхапіў іх — акурат будуць Людмілцы ці Наташцы.Арабей.[Эмілія] трапляла акурат на такіх людзей, з якімі можна было дагаварыцца.Маўр.Занёсшы ў кладовую вупраж і выходзячы з канюшні.., [Марцін] акурат убачыў Вольгу, што вярталася з поля.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
акура́т
(польск. akurat, ад лац. accurate = старанна, пільна)
зусім дакладна, якраз.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)
Акура́т (БРС, Бір. дыс., Касп., Шат., Нас.) з польск.akurat (Карскі, Белорусы, 150; Кюнэ, Poln., 39). Месца націску ў беларускім слове можна тлумачыць як вынік прыпадабнення да словаспалучэння як у рад. Аб гэтым сведчыць кантамінаваная форма якурат (гл. Міхневіч, БЛ, 1973, 3, 76). Рус.аккурат запазычана праз беларускую мову (XVIII ст.), гл. Шанскі, 1, А, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
аккура́тнареч., прост.акура́т, якра́з;
◊
в аккура́т якра́з.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)